У Мінску ў першы дзень лета Асамблея НДА Беларусі правяла вялікі фестываль “Кіламетр грамадскай актыўнасці”. Розныя беларускія грамадскія арганізацыі прадставілі свае актыўнасці. Цягам дня на адкрытай пляцоўцы і ў залах ОК16 праходзілі лекцыі, майстар-класы, дыскусіі на тэмы экалогіі, гендэру, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.

Чарговая неадназначная сітуацыя адбылася з мінчуком і «камісіяй па дармаедах». Аляксандр Баранаў паскардзіўся ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на тое, што камісія па працы з працаздольнымі грамадзянамі, якія не занятыя ў эканоміцы адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска парушыла яго правы, змясціўшы дадзеныя мінчука ў «базу дармаедаў» на першы квартал 2019-га года, без законных на тое падставаў. Гэтая даволі распаўсюджаная ў Беларусі сітуацыя добра дэманструе безгрунтоўнасць сваёй першапачатковай ідэі дзяржавы прымусіць усіх працаваць. Ілюстрацыйны фота. Крыніца: TUT.BY

Час ад часу ў СМІ з’яўляецца інфармацыя пра смерці людзей, якія былі затрыманыя міліцыяй і дастаўленыя ў пастарунак, ці знаходзіліся за кратамі. Часта гэта звязана з папярэднім прымяненнем фізічнай сілы ці спецсродкаў да затрыманых супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Бываюць выпадкі і смерцяў праз неаказанне належнай медыцынскай дапамогі вязням. Як правіла, раследаванне смерцяў цягнецца гадамі, Следчы камітэт шматразова адмаўляе ва ўзбуджэнні крымінальных справаў у дачыненні да міліцыянераў, і вінаватыя ў смерцях арыштантаў застаюцца беспакаранымі. Так адбылося два гады таму ў Брэсце, дзе міліцыяй быў затрыманы Андрэй Тарасенка каля кавярні “На Ясеневай”.

У мінскім Кіеўскім скверы 30 траўня 2019 года прайшоў мірны сход, прысвечаны дэкрыміналізацыі і рэформе артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі міліцыі ў Магілёве. Фота: Наша Ніва. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь аператыўна адрэагавала на зварот старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які тычыўся фактаў масавага затрымання грамадзян цыганскай нацянальнасці 16 траўня ў Магілёве.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка, які вядзе прававы блог у "БелГазеце", разважае пра падзеі, звязаных з масавымі неабгрунтаванымі затрыманнямі сілавымі структурамі прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнай меншасці. Илюстративное фото

Ілюстратыўнае фота. Міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека” адбудзецца 4 чэрвеня ў Мінску.

Вольга Кавалькова. Фота: Krynica.info  Яшчэ адна ўдзельніца несанкцыянаванага “Чарнобыльскага шляху" была пакараная штрафам 30 траўня. Суддзя суду Першамайскага раёна Мінска Юрый Гарбатоўскі аштрафаваў сустаршыню ствараемай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вольгу Кавалькову на 15 базавых велічынь.

30 мая ў 14.00 у Кіеўскім скверы пачаўся мітынг руху "Маці 328" за змякчэнне пакарання па "наркатычных" артыкулах. Гэта першае санкцыянаванае мерапрыемства, якое атрымалася арганізаваць у выніку двухгадовых спробаў.

Павел Левінаў у Мінскім гарадскім судзе. Праваабаронца Павал Левінаў звярнуўся да судзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду з просьбай адмовіцца ад вынясення смяротных прысудаў, паведамляе "Віцебская Вясна". Ён звярнуўся да іх пасля таго, калі дазнаўся, што ў аблсуд паступіла на разгляд справа 50-гадовага Віктара Паўлава, якога абвінавачваюць у забойстве з асаблівай лютасцю (ч.2 арт.139 КК) і разбоі з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў (ч.3 арт.207 КК). Па выніках разгляду гэтай справы мужчыне можа быць вынесены смяротны прысуд — расстрэл.