Імкнешся навучыцца адсочваць і аналізаваць дзеянні ўладаў? Жадаеш даведацца, што такое грамадскі кантроль? Хочаш зразумець, ці могуць мірныя сходы і суды ў Беларусі адпавядаць заяўленым у Канстытуцыі свабодам і міжнародным стандартам? Валантэрская служба ПЦ “Вясна” кліча за новымі ведамі!

Юрась Губарэвіч на Дні Волі ў Кіеўскім скверы Мінска. Фота: ПЦ "Вясна". Заяўнікі мітынгу і канцэрту 24 сакавіка ў Мінску Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў і Мікалай Казлоў паведамілі ўчора ў сацыяльных сетках, што атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 ч 2 (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства).

У пятніцу 19 красавіка са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу звярнецца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляецца на сайце агенцтва «Мінск-Навіны» пачатак прамой трансляцыі запланавана на 10:30 у пятніцу на тэлеканале «Беларусь-1». Фота: TUT.BY

Сяргей Пятрухін у калідоры суда. Фота: ПЦ "Вясна" У чацвер, 18 красавіка, брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічыняў, які ён павінен выплаціць цягам месяца. palitviazni.info папрасіў старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца пракаментаваць прысуд блогеру Сяргею Пятрухіну.

Сяргей Пятрухін у калідоры суда. Фота: ПЦ "Вясна" У чацвер, 18 красавіка, брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічыняў, які ён павінен выплаціць цягам месяца. palitviazni.info папрасіў старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца пракаментаваць прысуд блогеру Сяргею Пятрухіну.

Суддзя Ленінскага суда Брэста Аляксандар Семянчук. Фота ПЦ "Весна" Як паведамляе праваабаронца "Вясны" з Брэста Уладзімір Вялічкін, усе суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія мусілі адбыцца сёння, 18 красавіка, перанесены на 24,25 і 26 красавіка.

Праваабаронца і блогер Валянцін Стэфановіч з дапамогай выяўленчых сродкаў адгукнуўся на варварскае знішчэнне крыжоў ва урочышчы Курапаты — месцы масавых растрэлаў грамадзян у сталінскія часы. “Добраўпарадкаванне” Курапатаў пачалося пасля сакавіцкіх слоў прэзідэнта Лукашэнкі.

Валерый Рабцаў у судзе 18 красавіка ў судзе Мінскага раёна ў 10 гадзін раніцы пачаліся разгляды справаў абаронцаў Курапатаў. Першым судзяць Валерыя Рабцава, ён бароніць сябе сам.

Раніцай 18 красавіка суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Аляксандр Семянчук вынес прысуд па крымінальнай справе супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Выява з галоўнай старонкі Алеся Круткіна на фэйсбуку. Ад актывіста Алеся Круткіна, які актыўна заклікаў мінчукоў на малебен у абарону Курапатаў 15 красавіка ля рэзідэнцыі прэзідэнта, некалькі дзён няма ніякіх звестак. На сувязь з сябрамі ён не выходзіць, на паведамленні не адказвае. Магчыма, Круткіна затрымалі супрацоўнікі міліцыі.