Святаслаў Барановіч у судзе. Фота: TUT.by Святаслаў Барановіч ужо больш за 90 сутак знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў турме горада Жодзіна, куды яго перавялі 17 лютага для адбыцця застаўшагася тэрміна пакарання. Пра гэта паведаміла праваабаронцам “Вясны” яго сястра Наталля.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Пасля двухмесячнага перапынку віцебскі праваабаронца Леанід Свецік атрымаў доўгачаканы ліст ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Як і ў папярэдніх сваіх лістах, Міхаіл падрабязна расказвае пра тое, як актыўна абараняе свае правы і законныя інтарэсы ў судах, пракуратурах і органах сыстэмы МУС, паведамляе "Віцебская Вясна". 

Увечары 26 траўня ў Магілёве адбылася манстрацыя. Гэта першае за 7 гадоў дазволенае масавае мерапрыемства грамадзянскага ці палітычнага характару, якое адзначаюць праваабаронцы, піша TUT.BY. Шэсць чалавек на пустым стадыёне абласнога цэнтра трымалі плакаты з жартаўлівымі, іранічнымі, а часам і абсурднымі надпісамі. Пікет быў афіцыйна ўзгоднены, прысутнічалі супрацоўнікі міліцыі і медыкі. Роўна ў 17.00 на пустым стадыёне з'яўляюцца арганізатары з плакатамі. У руках у іх куча белых лістоў і банер. Побач дзяжураць два супрацоўнікі міліцыі. За плотам стадыёна стаяць гледачы і журналісты.

Юлія Ляшкевіч. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 24 траўня разглядалася адміністрацыйная справа крэатыўнай рэкламшчыцы Юліі Ляшкевіч. Яе звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі – “Чарнобыльскім шляху”, які адбыўся ў Мінску 26 красавіка.

Ілюстрацыйнае фота У перыяд з 2014 па травень 2019 праваабаронцамі зафіксаваны 31 выпадак складання пратаколаў па артыкуле 17.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, то бок за распаўсюд экстэмісцкіх матэрыялаў. Большасць з іх (20) былі складзены цягам апошняга году.

Зміцер Паліенка. Фота ПЦ "Вясна" 26 мая былы палітычны зняволены Зміцер Паліенка адзначыць сваё 25-годдзе ў следчым ізалятары.

Павел Кескевіч. Фота: "Берасцейская Вясна". Суддзя суда Ленінскага раёна  Берасця Святаслаў Каліна 24 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу Паўла Кескевіча, які падчас пратэсту экаактывістаў Берасця патрапіў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі.

Павел Сапелка. Фота: svaboda.org Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка, які вядзе прававы блог у "БелГазеце", разважае пра праблему смяротнага пакарання, якое да гэтага часу існуе ў Беларусі.

Эўрапейскі зьвяз апублікаваў справаздачу аб стане правоў чалавека і дэмакратыі ў сьвеце.

Славамір Адамовіч. На пісьменнніка Славаміра Адамовіча складзены пратакол паводле арт 17.11 КаАП РБ (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе яе).