- Катэгорыя: Вясна
Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", былому палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
На плошчы Леніна ў Берасці 14 красавіка прайшло традыцыйнае “кармленне галубоў” - акцыя у знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якая праз паўгадзіны пасля пачатку перарасла ў мітынг.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома з сацыяльных сетак, у Брэсце затрымана дзевяць праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ, якія былі выкліканыя ў РАУС адміністрацыі Ленінскага раёна у якасці сведак па нейкай справе. Яны прабудуць пад вартай да суда.
- Катэгорыя: Вясна
Прэзентацыя фотаальбома, выдадзенага да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, адбылася 12 красавіка на пляцоўцы “Тэрыторыі правоў”.
- Катэгорыя: Вясна
Прэзентацыя фотаальбома, выдадзенага да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, адбылася 12 красавіка на пляцоўцы “Тэрыторыі правоў”.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Павел Левінаў прасіў Вярхоўны суд разгледзець пытанне аб прафесійнай прыдатнасці віцебскага суддзі Іллі Белавуса (суд Кастрычніцкага раёну), які нарабіў шмат памылак і хібаў у адной з пастановаў па адміністрацыйнай справе. Віцебскі аблсуд паабяцаў, што парушэнні судздзі адаб’юцца ня ягонай прэміі.
- Катэгорыя: Вясна
Гісторыя забойства 6 чалавек 15-гадовай даўніны раскручваецца зноў. Як стала вядома журналістам mspring.online, маці фігурантаў нашумелай калісьці справы заяўляюць пра ціск.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Берасця 10 красавіка працягнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна, якога абвінавачваюць па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук. Пацярпелыя — супрацоўнікі Ленінскага РАУС Сяргей Ігнацюк, Дзмітрый Якушэвіч, Ігар Галянціч і Сяргей Такун.
- Катэгорыя: Вясна
Гуліко Махнадзэ тры дні правяла ў ізалятары на Акрэсціна. Дзяўчыну затрымалі а 20-й гадзіне 7 красавіка, калі яна вярталася з працы і напаткала сталічных ашуканцаў, што збіраюць грошы, удаючы, што трапілі ў бяду. Замест таго, каб схапіць папрашаек, міліцыянты забралі ў пастарунак дзяўчыну. Пра тое, што адбывалася ўвечары сёмага красавіка і наступныя тры дні дзяўчына распавяла тэлеканалу “Белсат”.