- Катэгорыя: Вясна
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў (№3608 / 2019 і №3609 / 2019) скаргі гомельскіх журналістаў-фрылансераў Яўгена Меркіса і Ларысы Шчыраковай. Пра гэта 29 траўня афіцыйным лістом апавешчаны іх прадстаўнік, юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка, які вядзе справы журналістаў на міжнародным узроўні, піша "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Святаслаў Барановіч ужо больш за 90 сутак знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў турме горада Жодзіна, куды яго перавялі 15 лютага для адбыцця застаўшагася тэрміна пакарання. Пра гэта паведаміла праваабаронцам “Вясны” яго сястра Наталля.
- Катэгорыя: Вясна
Асамблея НДА Беларусі 1 чэрвеня арганізоўвае вялікі фестываль “Кіламетр грамадскай актыўнасці”, дзе можна будзе пазнаёміцца з беларускімі грамадскімі арганізацыямі і актывістамі. Цягам дня на адкрытай пляцоўцы і ў залах ОК16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспертаў на тэмы экалогіі, гендэру, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца і пісьменьніца Паліна Сьцепаненка ўпершыню расказала ў інтэрвію Свабодзе пра тое, як стваралася кніга «Трагедыя на Нямізе».
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст “Маладога фронту” і ўдзельнік “Чарнобыльскага шляху-2019” Іван Мірончык атрымаў пастанову суда Цэнтральнага раёна Мінска ад прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь (510 рублёў). 24 траўня такое рашэнне вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсце 27 траўня на знакамітых курсах па беларускай мове “Мова Нанова” выступіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
- Катэгорыя: Вясна
У перыяд з 2014 па травень 2019 праваабаронцамі зафіксаваны 31 выпадак складання пратаколаў па артыкуле 17.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, то бок за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Большасць з іх (20) былі складзены цягам апошняга году.
- Катэгорыя: Вясна
Пра не зусім стандартную гісторыю, якая здарылася з Аляксандрам і Анатолем Гмызамі паведаміў у сацыяльнай сетцы фэйсбук праваабаронца “Вясны” з Маладэчна Аляксандр Капуцкі.
- Катэгорыя: Вясна
Канстытуцыйны суд Беларусі адхіліў прапанову Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) змяніць заканадаўства, якое рэгулюе аператыўнасць адказаў чыноўнікаў на запыты журналістаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба грамадскага аб’ядання.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёну г. Мінска 28 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі) Віктара Кавалькова (айца Вікенція), але працэс быў перанесены на невызначаны тэрмін, піша “Радыё Свабода”. Суддзя Іван Касцян запатрабаваў ад святара дакументы аб інваліднасці і прыналежнасці да царквы.