Генадзь Фядыніч у Менгарсудзе. Фота: ПЦ "Вясна". Лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч распавёў сайту palitviazni.info, чаму ён парушыў рэжым адбыцця пакарання.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі падаў у пракуратуру Цэнтральнага раёна г. Мінска скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія незаконна затрымлівалі яго 24 сакавіка на санкцыянаваным свяце, прымеркаванага 101-м угодкам абвяшчэння БНР. Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі

Браты Кійко каля Альгерда на БНР-101. Фота з vitebskspring.org Напярэдадні Дня Волі 24 сакавіка віцебскія актывісты Уладзімір і Яраслаў Кійко ўшанавалі БНР-101 ускладаннем кветак да помнікаў князю Альгерду і Уладзімеру Караткевічу, а таксама да памятнай дошкі Васілю Быкава і да мэмарыялу, усталяванаму каля Успенскага сабору на месцы пахавання нявінна забітых грамадзянаў. Усё, што адбывалася падчас ускладання кветак, супрацоўнікі міліцыі ў цывільным фіксавалі на фота- і відэакамэры. Але ў той дзень нікога не затрымлівалі і не папярэджвалі, паведамляе "Віцебская Вясна".

Майсей Мазько. Фота: Ірына Шаціла. Крыніца: b-g.by "Брэсцкая газета" паведамляе падрабязнасці ўчорашняга затрымання актывіста кампаніі па барацьбе з будаўніцтвам завода АКБ Майсея Мазько.

Марына Георгіеўна Багданава. Маці загінулага ў 2016 годзе ў Жодзінскай турме №8 Алега Багданава атрымала чарговае, шостае па ліку, уведамленне аб спыненні папярэдняга расследавання крымінальнай справы. Увесь гэты час Марыя Багданава намагаецца, каб вінаваты ў смерці сына турэмны персанал панёс адказнасць за сваю халатнасць і неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў, якое пацягнула смерць пацыента.

Затрыманне аўтамабіля Матвея Майсюка каля Берасця. На аўтадарозе, якая вядзе з Берасця ў Гершоны, супрацоўнікі ДАІ разам з людзьмі ў цывільным, гадзіну таму затрымалі аўтамабіль сябра ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва завода АКБ Матвея Майсюка. Пры аглядзе аўтамабіля нібыта быў знойдзены падазроны пакунак.  Выклікалі аператыўную групу. Чакаюць таксама і адваката.

Сёння, 31 сакавіка, ва Украіне праходзіць першы тур выбараў прэзідэнта, удзел у якім бяруць 39 кандыдатаў. Гэта рэкордная колькасць кандыдатаў за ўсю гісторыю Украіны. Участкі для галасавання адчыніліся ў 8:00, і скончаць сваю працу ў 20.00, пасля чаго пачнецца падлік галасоў выбаршчыкаў. Як паведамляе "Украінская праўда" арыентыровачная колькасць выбаршчыкаў Украіны складае 29 мільёнаў 789 тыс. 643 чалавек. Па звестках Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны па стане на 15:00 яўка выбаршчыкаў склала 45,09%, то бок каля 13,5 мільёнаў чалавек.

Супольная заява  праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Мінск, 02 красавіка 2019 г.

Горад Шалі, Чачэнская Рэспубліка Праз вялікую шыбу кавярні мы ўбачылі Сьвятлану Аляксееўну Ганнушкіну. Яна выйшла з гатэлю і ідзе ў наш бок. Мы з Сяржуком заклапочана паглядаем на гадзіньнікі – дзясятая гадзіна. Патрэбна ж ехаць у другі горад, у Шалі. Жанчыны сьмяюцца, каментуюць: адвакатаў яшчэ няма, а бяз іх суд ўсё роўна не пачнецца, ехаць жа тут – сорак хвілінаў. У Аюба тры адвакаты. Пётр Заікін учора ўвечары прыляцеў у аэрапорт Магас у Інгушэцію, Ільля Новікаў і Марына Дубровіна, так як і мы, толькі іншым рэйсам, прыляцелі ў Грозны з Масквы.

Пётр Маркоўскі “Гомельскай Вясне” 2 красавіка стала вядома, што суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч адправіў на дапрацоўку ў Цэнтральны РАУС адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара абласнога цэнтра Пятра Маркоўскага.