Цэнтральная выбарчая камісія Украіны афіцыйна абвясціла другі тур выбараў прэзідэнта. Ён пройдзе праз тры тыдні — 21 красавіка. Па ўкраінскаму выбарчаму заканадаўству, калі ні адзін з кандыдатаў не набярэ больш за 50% галасоў, мусіць адбыцца другі тур. ЦВК Украіны па стане на 18:00 апрацавала амаль усе выбарчыя бюлетэні — каля 90%. Паводле афіцыйных дадзеных кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Зяленскі набраў каля 30% галасоў, а Пётр Парашэнка — каля 16%.

Больш за 40 арганізацыяў грамадзянскай супольнасці з амаль дваццаці краінаў заклікаюць расійскія ўлады “неадкладна і безумоўна вызваліць” крымскіх татараў, затрыманых падчас рэйдаў, якія прайшлі 27 сакавіка ў Сімферопалі і іншых гарадах акупаванага Крыма. Сярод падпісантаў заявы — тры беларускія праваабарончыя арганізацыі: Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі хельсінкскі камітэт і Цэнтр прававой трансфармацыі. Дакумент быў распаўсюджаны Платформай грамадзянскай салідарнасці. У ім таксама ўтрымліваюцца заклікі да міжнароднай супольнасці “працягваць аказваць ціск на ўлады Расіі дзеля таго, каб спыніць пераслед актывістаў “Крымскай салідарнасці” і іншых крымскіх татараў”.

Адзіная ў Беларусі калонія для непаўналетніх злачынцаў знаходзіцца ў Бабруйску. Па запрашэнні бацькоў асуджаных падлеткаў магілёўскі часопіс аб правах чалавекаmspring.online наведаў гэтае месца, каб расказаць пра рэаліі сумнай установы, дзе, як падаецца, катуюць дзяцей.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Помнік гарадавому ў Мінску. Фота: TUT.BY Як выглядае мінскі гарадавы на фоне сваіх расійскіх і не толькі, калег па службе

Аюб Ціціеў. Фота са старонкі адваката Іллі Новікава ў Фэйсбуку Як паведамляецца на сайце ПЦ "Мемарыял", 1 красавіка ўступае ў сілу прысуд, вынесены 18 сакавіка кіраўніку грозненскага прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі Аюбу Ціціеву.

Затрыманне рок-музыкаў 25 сакавіка 2019 года Неяк на днях, чарговы барзапісец-калюмніст вядомай дзяржаўнай мега-газеты "Советская Белоруссия" (яна ж Беларусь сегодня) нехта Андрэй па прозвішчу Мукавозчык вырашыў ментарскім тонам павучаць нас уму-розуму ў сваім артыкуле, прысвечанаму нядаўняму затрыманню рок-музыкаў 25 сакавіка ў Менску.

Нядзельная акцыя ў Берасці 31 сакавіка. Фота: "Берасцейская Вясна". Трэція выходныя запар на плошчы Леніна Берасця можна пабачыць дзяцей. Тут арганізоўваюцца разнастайныя мерапрыемствы, у тым ліку і для маленькіх берасцейцаў.

Андрэй Павук. Фота з сацыяльных сетак Блогер з райцэнтра Акцябрскі Андрэй Павук абскардзіў 30 сакавіка пракурору вобласці сваё затрыманне па падазрэнні ў ілжывым мініраванні мясцовага райвыканкама. Пракурор Кастрычніцкага раёна Андрэй Лявончык прызнаў яго затрыманне і канфіскацыю падчас ператрусу аргтэхнікі законнымі.