Уладзімір Вялічкін. Фота: "Берасцейская Вясна". Брэсцкі абласны суд прызначыў на 3 красавіка разгляд скаргі праваабаронцы “Вясны” Уладзіміра Вялічкіна на пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь. Пастанова была вынесеная судом Ленінскага раёна г Брэста 18 лютага.

Фота ілюстрацыйнае: Крыніца: FOR.kg Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягнуў да канца красавіка конкурс мастацкіх работ зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды.

Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ "Вясна" Былому палітвязню Змітру Паліенку, затрыманаму  20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК (“Асабліва злоснае хуліганства”) дагэтуль не праўяўлена абвінавачванне. Пасля затрымання на 10 сутак, якія ён правёў у Ізалятары часовага ўтрымання актывіста перавялі ў Жодзінскае СІЗА. Пра гэта стала вядома Радыё Свабода са слоў сяброўкі актывіста Насты Гусевай.

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны афіцыйна абвясціла другі тур выбараў прэзідэнта. Ён пройдзе праз тры тыдні — 21 красавіка. Па ўкраінскаму выбарчаму заканадаўству, калі ні адзін з кандыдатаў не набярэ больш за 50% галасоў, мусіць адбыцца другі тур. ЦВК Украіны па стане на 18:00 апрацавала амаль усе выбарчыя бюлетэні — каля 90%. Паводле афіцыйных дадзеных кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Зяленскі набраў каля 30% галасоў, а Пётр Парашэнка — каля 16%.

Больш за 40 арганізацыяў грамадзянскай супольнасці з амаль дваццаці краінаў заклікаюць расійскія ўлады “неадкладна і безумоўна вызваліць” крымскіх татараў, затрыманых падчас рэйдаў, якія прайшлі 27 сакавіка ў Сімферопалі і іншых гарадах акупаванага Крыма. Сярод падпісантаў заявы — тры беларускія праваабарончыя арганізацыі: Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі хельсінкскі камітэт і Цэнтр прававой трансфармацыі. Дакумент быў распаўсюджаны Платформай грамадзянскай салідарнасці. У ім таксама ўтрымліваюцца заклікі да міжнароднай супольнасці “працягваць аказваць ціск на ўлады Расіі дзеля таго, каб спыніць пераслед актывістаў “Крымскай салідарнасці” і іншых крымскіх татараў”.

Адзіная ў Беларусі калонія для непаўналетніх злачынцаў знаходзіцца ў Бабруйску. Па запрашэнні бацькоў асуджаных падлеткаў магілёўскі часопіс аб правах чалавекаmspring.online наведаў гэтае месца, каб расказаць пра рэаліі сумнай установы, дзе, як падаецца, катуюць дзяцей.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Помнік гарадавому ў Мінску. Фота: TUT.BY Як выглядае мінскі гарадавы на фоне сваіх расійскіх і не толькі, калег па службе

Аюб Ціціеў. Фота са старонкі адваката Іллі Новікава ў Фэйсбуку Як паведамляецца на сайце ПЦ "Мемарыял", 1 красавіка ўступае ў сілу прысуд, вынесены 18 сакавіка кіраўніку грозненскага прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі Аюбу Ціціеву.