- Катэгорыя: Вясна
Мінулая нядзеля ў Беларусі адзначылася адразу некалькімі мірнымі акцыямі, якія прайшлі ў Мінску ды Берасці.
- Катэгорыя: Вясна
4 красавіка 2019 года каля Мінска адбыўся Крыжовы шлях з нагоды дэмантавання крыжоў у мемарыяле Курапаты.
- Катэгорыя: Вясна
Рагачоўскі аддзел унутраных спраў спыніў распачатую адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара райцэнтра Сяргея Аляксейкава. Пра гэта 6 красавіка «Гомельскай Вясне» паведаміў сам Аляксейкаў.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома з сацыяльных сетак, затрыманы актывіст Максім Вінярскі. На дадзены момант ён знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна. Пры якіх абставінах і на якой падставе яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі пакуль невядома.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары пятніцай, 5 красавіка, з ізалятара часовага ўтрымання вызвалілі праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам Майсея Мазько. Следства па крымінальнай справе па частке 2 артыкулу 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь працягваецца. Як стала вядома "Вясне" Майсей Мазько праходзіць па гэтай справе ў статусе падазронага.
- Катэгорыя: Вясна
У Курапатах вечарам 5 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Леанід Кулакоў.
- Катэгорыя: Вясна
Былому палітвязню Змітру Паліенку, затрыманаму 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК (“Асабліва злоснае хуліганства”) урэшце праўяўлена абвінавачванне. Пра гэта праваабаронцам стала вядома ад сяброўкі актывіста Марыны Касінеравай.
- Катэгорыя: Вясна
З раніцы 5 красавіка рабочыя з Заслаўя працягваюць ставіць агароджу па перыметры Курапатаў, больш крыжоў не валяць, піша “Радыё Свабода”. Але будаўнічая тэхніка ездзіць каля крыжоў, якія за ўчора не знеслі. Актывісты і сведкі гэтым абураліся — двух затрымалі.
- Катэгорыя: Вясна
На глыбоцкага журналіста-фрылянсэра Змітра Лупача міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ), піша "Віцебская Вясна". Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook сам журналіст. Разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні адбудзецца ў Глыбоцкім раённым судзе 11 красавіка.