Анжаліка Борыс. Суд Ленінскага раёна Гародні 23 красавіка пачне разгляд адміністрацыйнай справы Анжалікі Борыс.

Блогер Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ "Вясна" Раніцай 18 красавіка суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Аляксандр Семянчук вынес прысуд па крымінальнай справе супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Валянцін Трокскі. Фота: hramada.org Пад час пікету супраць зносу крыжоў у Курапатах, які адбыўся каля Свята-Духава кафедральнага сабора ў Менску 21 красавіка быў затрыманы адзін з удзельнікаў.

Ілюстратыўнае фота. На Берасцейшчыне ў суботу 20 красавіка падчас адпачынку былі затрыманыя 11 анархістаў. Праз пяць гадзін пасля прыезду, дом, дзе знаходзіліся анархісты, узяў штурмам СОБР. Ад затрыманых патрабавалі ўказаць свае пашпартныя дадзеныя і адрас пражывання. За любую адмову або непадпарадкаваньне збівалі і прыкоўвалі кайданкамі. Пасля актывістаў адвезлі ў Кобрынскі РАУС, дзе працягнулі катаванні - удзельнікаў сходу білі, душылі і акуналі галавой у туалет.

У цэнтры выконваючы абавязкі начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк. Фота: Берасцейская Вясна, У Ленінскім РАЎС Берасця 21 красавіка на Людмілу Карчэўскую, Адяксандра Казлянку, Аляксандра Марачэўскага, Ірыну і Эдуарда Сіліцкіх склалі пратаколы адміністратыўнага правапарушэння паводле арт. 23.34 за выказванне “грамадзка-палітычных думак...” падчас акцый пратэста супраць завода АКБ. Як паведамляе “Берасцейская Вясна”, яшчэ ў аднаго грамадзкага актывіста, Уладзіміра Мароза, узялі пратакол-апытанне.

Мехрдад Джамшыдзіян. Фота: TUT.BY Як паведамляе euroradio.fm, 19 красавіка суд Маскоўскага раёна Мінска адклаў разгляд скаргі іранца Мехрдада Джамшыдзіяна на рашэнне органаў па грамадзянстве і міграцыі аб яго дэпартацыі ў Іран.

Імкнешся навучыцца адсочваць і аналізаваць дзеянні ўладаў? Жадаеш даведацца, што такое грамадзянскі кантроль? Хочаш зразумець, ці могуць мірныя сходы і суды ў Беларусі адпавядаць заяўленым у Канстытуцыі свабодам і міжнародным стандартам? Валантэрская служба ПЦ “Вясна” кліча за новымі ведамі!

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў і Яўген Афнагель атрымалі адміністрацыйныя пратаколы, паводле якіх яны абвінавачваюцца ў тым, што маліліся без дазволу Мінгарвыканкама. Леанід Кулакоў падчас малебну 7 красавіка. Фота:

Уладзімір Лабковіч 19 красавіка падчас выступу з пасланнем да народу і парламента Аляксандр Лукашэнка назваў даты прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі ўтрымлівае больш за 240 кніг, сайтаў і паблікаў (а таксама магнітаў і аўдыёфайлаў). Новы закон аб СМІ легалізуе пазасудовую блакіроўку, якая дэ-факта адбываецца ўжо зараз, а таксама дазволіць блакаваць цэлыя сацсеткі. Але што гэта за спіс, як ён фармулюецца і ў якім парадку блакуюцца сайты? Журналіст "Новагу Часу" Мікола Дзядок, якога самога час ад часу прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.11 КаАП (Выраб, распаўсюджванне і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), вырашыў разабрацца ў гэтым пытанні. Фота прадастаўлена Мікалаем Дзядком