У чаканні судоў. Фота Марыны Адамовіч. У Берасці 16 кастрычніка працягнуцца суды над удзельнікамі мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Улады хваравіта адрэагавалі на нядзельны пратэст, калі на плошчу Леніна абласнога цэнтра выйшла каля 120 чалавек. У выніку 14 з іх былі затрыманыя.

Валянцін Стэфановіч на 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека Пасля прадастаўлення альтернатыўнай справаздачы на 124-ай сесіі ў Камітэце па правах чалавека ААН юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падзяліўся сваім ураджаннем ад пазіцыі афіцыйнай дэлегацыі і думкамі наконт склаўшайся сітуацыі.

Аліна Літвінчук Журналістцы-фрылансеру з Берасця Аліне Літвінчук пагражае штраф да 50-ці базавых велічынь за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. На яе заведзена адміністрацыйная справа па артыкуле 22.9 частка другая – «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў з расцяжкай "Нет заводу АКБ". Фота Радыё Свабода. У судзе Ленінскага раёна Берасця мае адбыцца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ.

Алесь Дзянісаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Гарадзенская міліцыя ініцыявала адміністрацыйную справу ў дачыненні да вядомага музыканта і журналіста Алеся Дзянісава.  Днямі Дзянісаў атрымаў копію пратакола, з якога вынікае, што ён парушыў  ч.2 арт. 17.11 КаАП (выраб або распаўсюджванне, а таксама захоўванне з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).

Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ у Берасці 14 астрычніка. Фота Рамана Кісляка Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ, які будуецца пад Брэстам, завяршылася ў нядзелю шматлікімі затрыманнямі.  Пакуль праваабаронцы вывучаюць сітуацыю, колькі ўсяго чалавек насамрэч было затрымана і ў чым іх вінавацяць.

“Важна, каб нашы прадстаўнікі судовых і праваахоўных органаў, адвакатуры разумелі сутнасць правоў чалавека” Барыс Звозскаў, беларускі праваабаронца, першы прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека ў Вільні

Каманда праекту Грамадская кампанія па падтрымцы адлічаных па палітычных матывах студэнтаў “"Даць рэпрэсіям урок” распачынае сацыяльны праект "Капучына ці вышэйшая адукацыя?"

Напрыканцы верасня юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў заявы ў Пракуратуру Горацкага раёна і Магілёўскі аблвыканкам па факце прыцягнення да прымусовай працы (прыборкі ўраджаю) работнікаў розных прадпрыемстваў г. Горкі для аказання шэфскай дапамогі ААТ “Горацкае”. Праваабаронца прасіў пракуратуру правесці па яго заяве пракурорскую праверку па названых фактах парушэння заканадаўства службовымі асобамі Горацкага райвыканкама і прыняць адпаведныя меры пракурорскага рэагавання, скіраваныя на адмену незаконнага распараджэння старшыні Горацкага райвыканкама Сяргея Кулагіна, а таксама правесці прафілактычную гутарку са службовымі асобамі Горацкага райвыканкама і давесці да іх ведама нормы дзеючага працоўнага заканадаўства з мэтай недапушчэння аналагічных парушэнняў у будучым.