Ілюстрацыйнае фота "Наша Ніва" паведаміла, што за апошні месяц яны зафіксавалі некалькі спробаў незаконных уваходаў у акаўнты супрацоўнікаў газеты.

Андрэй Войніч. Фота з сацыяльных сетак Як піша палітык Павел Севярынец у фэйсбуку, затрыманы актывіст, абаронца Курапатаў Андрусь Войніч. Цяпер ён знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна. Як паведаміў Павел Севярынец "Вясне", сувязі з ім пакуль няма.

Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ "Вясна" У Мінску каля дзясятай гадзіны раніцы 20 сакавіка ў сваёй кватэры быў затрыманы актывіст і былы палітвязень Зміцер Паліенка. Яго падазраюць у здзяйсненні злачынства па артыкуле 339, ч.3 КК РБ (“Злоснае хуліганства”). Падрабязнасці затрымання ПЦ “Вясна” распавяла сяброўка Змітра Наста Гусева.

Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода. Як паведамляе жонка блогера Андрэя Павука у фэйсбуку каля 11 гадзін, актывіста затрымалі за тое, што нібыта з іх хатняга кампутара было адпраўлена паведамленне аб замініраванні Акцябрскага райвыканкама.

Рагачоўскі раённы суд 19 сакавіка адправіў на дапрацоўку ў мясцовы РАУС адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара райцэнтра Сяргея Алексейкава, паведамляе "Гомельская Вясна". Суддзя Валянціна Малюкова, якая разглядала справу, вынесла пастанову аб тым, што міліцыяй не вызначаныя тэрміны пачатку і заканчэння здзяйснення правапарушэння. Сяргей Аляксейкі і Леанід Судаленка. Фота:

Прэзентацыя штогадовага агляду прававога становішча некамэрцыйных арганізацый і свабоды асацыяцый у Беларусі адбылася 15 сакавіка ў мінскай прасторы “Тэрыторыя правоў”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Асамблея НДА і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend.  Падчас мерапрыемства юрысты Вольга Смалянка і Юрый Чавусаў далі ацэнку асноўным тэндэнцыям прававога рэгулявання і практыкам, якія назіраліся ў дачыненні да няўрадавага сектару цягам 2018 году і паспрабавалі даць прагноз развіцця сітуацыі на бліжэйшую будучыню.

Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency Асуджаны на пажыццёвы тэрмін пазбаўлення волі праваабаронца з Кыргыстана Азімжан Аскараў пераведзены з СІЗА-1 у калонію №19, размешчаную ў сяле Джаны-Джэр Сакулукскага раёна, піша "Радыё Свабода".

Ілюстрацыйнае фота ПЦ "Вясна" Кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская і жонка асуджанага Людміла Кучура ў рамках грамадскай кампаніі «Вярнуць чалавека» 18 сакавіка апублікавалі петыцыю з патрабаваннем да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь перадаць паўнамоцтвы Дэпартамента выканання пакарання МУС Міністэрству юстыцыі. Пра гэта паведамляе сайт БДЦ.

Мікалай Дзядок Праз амаль восем месяцаў з дня налёту на нефармальную сустрэчу анархістаў пад Крупкамі Мікалаю Дзядку вярнулі канфіскаваныя нажы.

Журналіста-фрылансера Віталя Скрыля абвінавацілі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ па ч. 2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь, за матэрыял, які паказаны на тэлеканале “Белсат”. Журналіст-фрылансер Віталь Скрыль. Фота: БАЖ