- Катэгорыя: Вясна
Сёння Брэст трапіў у фокус увагі праваабаронцаў адразу па некалькіх прычынах: споўніўся год кампаніі пратэсту, а такім чынам, і гадавіна пераследу актывістаў супраць будаўніцтва экалагічна небяспечнага завода, прад'яўлена абвінавачванне блогеру Сяргею Пятрухіну за крытыку дзеянняў сілавікоў, а ў ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі #БезПраваНаРасправу звярнуўся спачатку берасцеец Павел Камінскі, а затым і Аляксандр Ярмілаў. Простае супадзенне? Не думаем ...
- Катэгорыя: Вясна
Прэзентацыя мультымедыйнага праекту ПЦ «Вясна» #БезПраваНаРасправу адбылася ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні 26 лютага. У госці да гарадзенцаў завітаў юрыст-праваабаронца Павел Сапелка.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мінскага раёну 26 лютага адбыўся адміністрацыйны працэс над Дзянісам Урбановічам, піша "Новы Час".
- Катэгорыя: Вясна
Сацыяльнага актывіста і былога палітвязня 26 лютага Змітра Паліенку ізноў спрабавалі затрымаць. Як паспеў паведаміць сам актывіст у сваім Facebook, з самага ранку каля яго дома дзяжурыла міліцыя і прыкладна раз на гадзіну спрабавала трапіць да яго ў кватэру.
- Катэгорыя: Вясна
Людміла Кучура звярнулася да прэзідэнта Беларусі, дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, Генеральнага пракурора і міністра ўнутраных спраў па фактах ціску на яе мужа Пятра Кучура з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №15 г. Магілёва.
- Катэгорыя: Вясна
25 лютага споўніўся год з дня пачатку масавага пратэсту гараджан супраць будаўніцтва каля Берасця завода акумулятарных батарэй кампаніяй АйПауэр. Генератарам стыхійных пратэстаў стала анлайн-трансляцыя з удзелам блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна, пад час якой яны агучылі свае планы выйсці 25 лютага на цэнтральную плошчу Брэста, калі мясцовыя ўлады не прымуць рашэнне аб спыненні будаўніцтва акумулятарнага завода каля горада. 22 лютага яны атрымалі папярэджанне ад пракуратуры, а 23 лютага былі затрыманыя і да суда змешчаныя ў ІЧУ.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння магло б споўніцца 70 гадоў заснавальніку Беларускага дома правоў чалавека Барысу Звозскаву.
- Катэгорыя: Вясна
З сабою ў дарогу ўзяў я электронную кніжку, чытаю ўспаміны Андрэя Белага “На рубяжы двух стагоддзяў”. Апошнія пару гадоў усё меней чытаю мастацкую прыдуманую літаратуру, а ўсё болей успаміны, мемуары. Часта такія ўспаміны па сваіх мастацкіх якасьцях ні на кроплю ня горшыя за сюжэтную літаратуру. Усё залежыць ад таленту апавядальніка, а “нявыдуманая праўда” часта кранае і захоплівае яшчэ і мацней. Чытаючы Андрэя Белага, разумееш, што на рускай мове можна ня толькі паслаць на … і ў …, але й яшчэ ставараць высокамастацкія тэксты.
- Катэгорыя: Вясна
З 26 лютага па 1 сакавіка ў Брусэлі (Бельгія) пройдзе 7-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання - найбуйнейшая сусветная падзея, прысвечаная адмене смяротнага пакарання з пункту гледжання напаўнення і палітычных прэтэнзій.