Лідзія Ярмошына. Фота: Аляксандр Корсакаў, TUT.BY Пад час інтэрнэт-відэабрыфінгу  22 лютага старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына падзялілася сваімі меркаваннямі након тэрмінаў правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, зменаў у выбарчае заканадаўства і тэхнічным забеспячэнні выбарчых працэсаў.

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік перад судом. Фота: ПЦ "Вясна". На рэжыме “дамашняй хіміі” лідары прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік адбываюць пакаранне ўжо каля двух месяцаў. Яны распавялі сайту palitviazni.info пра тое, з якімі нязручнасцямі даводзіцца ім сутыкацца падчас знаходжання ў такім статусе.

Ілюстрацыйнае фота Крымінальную справу за перавышэнне службовых паўнамоцтваў распачалі ў дачыненні да ўжо былога ўчастковага міліцыянта ў Мсціслаўскім раёне. Па папярэдніх дадзеных, ён у будынку РАУС збіў двух затрыманых, паведамляе TUT.BY.

Фота ілюстрацыйнае: Крыніца: FOR.kg Праваабарончы цэнтр "Вясна" абвяшчае конкурс мастацкіх работ зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды.

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў з расцяжкай "Нет заводу АКБ". Фота Радыё Свабода. Грамадскае аб'яднанне «Экадом» праінфармавала Камітэт па выкананні Орхускай Канвенцыі * пра факты пераследу і аказання ціску на актывістаў і актывістак Брэста, якія змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Журналіст раздрукаваў квіток аб аплаце папярэдняга штрафу памерам 1,6х1,8 м і занёс яго ў суд. Фота belsat.eu Журналіст-фрылансер з Глыбокага Зміцер Лупач атрымаў першы ў 2019 годзе штраф за супрацу з тэлеканалам "Белсат". Справу Змітра Лупача разглядалі ў судзе Глыбоцкага раёну. Нагодай стаў рэпартаж пра помнік у гонар стагоддзя камсамолу, паведамляе belsat.eu.

Марына Золатава ў судзе Маскоўскага раёна Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую абвінавачваюць у бяздзейнасці службовай асобы. У аўторак, 19 лютага, cуд дапытвае Марыну Золатаву ў якасці абвінавачанай .

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч Пасля таго, як Генеральная пракуратура і Следчы камітэт не ўгледзелі падставаў для правядзення праверкі, дачы прававой ацэнкі гамафобным выказванням міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча і прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці, праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся 7 лютага з заявай у Савет Міністраў. У сваім звароце ён пісаў аб тым, што яму адмовіла Генпракуратура, таму ён і звяртаецца ў СаўМін.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота Уладзіміра Вялічкіна. Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін разам са сваім адвакатам прыступіў да азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго за паклёп і абразу.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота Уладзіміра Вялічкіна. Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін разам са сваім адвакатам прыступіў да азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго за паклёп і абразу.