Марына Золатава. Фота: "Наша Ніва". Генпракуратура накіравала справу галоўнай рэдактаркі TUT.by Марыны Золатавай у Мінскі гарадскі суд. Адтуль яна была перададзена ў суд Заводскага раёна. 

Пробашч віцебскай катэдры кс. Павал Кнурэк. Фота: vitkatedra.by Ксёндз Павел Кнурэк, грамадзянін Польшчы, праслужыў у віцебскай катэдры крыху больш за год. У лістападзе 2018 году ён быў вымушаны пакінуць краіну, бо не атрымаў дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі. Да прыезду ў Віцебск святар больш за 16 гадоў узначальваў парафію Св. Апостала Андрэя ў Лынтупах (Пастаўскі раён), распавядае "Віцебская Вясна".

Вось і скончылася чаргаванне любімых зімовых святаў - Каляды, Новы год, яшчэ адны Каляды, Стары Новы год. Чаканне цудаў і здзяйсненне жаданняў запланаваны на новы адрэзак часу. Усё ідзе па коле. Аднак у штодзённасці існуе безліч неабходных рэчаў, пра якія мы мала задумваемся. Напрыклад, чалавечая годнасць, якая з’яўляецца падмуркам канцэпцыі правоў чалавека.

Усталяваны ў Курапатах крыж. Фота "Наша Ніва". Кіраўнікоў Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ (КХП БНФ) 18 студзеня выклікалі ў Мінскі райвыканкам на пасяджэнне камісіі аддзела ідэалагічнай працы, культуры і моладзі, каб скласці на іх пратаколы, паведамляе сайт партыі.

Валянцін Стэфановіч. Фота ПЦ "Вясна" У Мінску 18 студзеня адбылася традыцыйная вечарына памяці былога прэзідэнта Чэхіі, драматурга, філосафа і праваабаронцы, заснавальніка чэхаславацкай «Хартыі-77» Вацлава Гавэла. Памятную імпрэзу зладзілі рух «За свабоду», Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хельскінкскі камітэт пры падтрымцы Амбасады Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі.

Што такое Валанцёрская служба "Вясны", якіх прынцыпаў прытрымліваюцца валанцёры і як стаць часткай каманды расказваем ў прававым лікбезе ад "Вясны".

Дзень памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы. Апошні дзень Памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы, які прайшоў 27 кастрычніка 2018 году, прынёс для грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны вялікія штрафы. “Гарадзенская Вясна” падводзіць сумныя вынікі гэтых ганебных для сілавых структур і судоў адміністрацыйных працэсаў.

Фота "РІА Навіны" З 26 студзеня ўступаюць у сілу змены ў закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Адно з важных новаўвядзенняў датычыцца работы на масавых мерапрыемствах журналістаў, паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Закон "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь" быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым партале 18 студзеня 2019 года. Сярод іншага Закон цалкам выключае артыкул 193.1 з Крымінальга кодэкса - "Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасці".

Ілюстрацыйнае фота На днях на электронную скрыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” звярнулася жанчына з не зусім звычайнай просьбай аб дапамозе.