- Катэгорыя: Вясна
Жыхарка Бабруйску Валянціна Каваленка правяла 7 лютага каля адміністрацыі прэзідэнта ў Менску адзіночны пікет.
- Катэгорыя: Вясна
Заяўнікі акцый атрымалі з Брэсцкага гарвыканкама адказы за подпісам намесніка старшыні Вадзіма Краўчука, у якіх гаворыцца, што правядзенне чатырох мітынгаў супраць завода АКБ 9 і 10 лютага на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у Брэсце «не дазваляецца», распавёў «БГ» берасцеец Сяргей Свірскі.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля таго, як Генеральная пракуратура і Следчы камітэт не ўгледзелі падставаў для правядзення праверкі, дачы прававой ацэнкі гамафобным выказванням міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча і прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці, праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся з заявай у Савет Міністраў.
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі абласны суд адмяніў рашэнне суду Буда-Кашалёўскага раёну і пастанову аб высылцы з Беларусі 40-гадовага ўкраінца Сяргея Працэнкі, піша "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
ПЦ "Вясна" стала вядома, што прызначана дата разгляду справы па незаконнаму знішчэнню літаратуры Ігара Багачака на 18 лютага. Працэс пачнецца ў 14.30 у суде Савецкага раёна г. Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская ўжо каля 20 гадоў змагаецца за аднаўленне правоў гвалтоўна зніклых палітыкаў і іх сем'яў. У сераду, 6 лютага гэтага года, яна звярнулася ў Канстытуцыйны Суд Беларусі з просьбай прадугледзець у Крымінальным кодэксе гвалтоўнае знікненне, як асобны від злачынства.
- Катэгорыя: Вясна
Актывісты са Светлагорску, што выступаюць супраць запуску цэлюлоза-кардоннага камбіната (СЦКК) і завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ), сустрэліся з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Худыкам.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе кіраўнік "Гомельскай Вясны" Андрэй Стрыжак у фэйсбуку, у нядзелю 3 лютага ў 20.35 беларускія мытнікі на станцыі "Гудагай" знялі з цягніка "Вільнюс-Мінск" беларускую актывістку Марфу Рабкову, якая вярталася ў Беларусь з сесіі. Дзяўчыне толькі паведамілі, што неабходны паглыблены дагляд. Прычынаў на гэта не растлумачылі.
- Катэгорыя: Вясна
Актывістка Вольга Нікалайчык ў пачатку кастрычніка мінулага года атрымала ад суда Першамайскага раёна вялікі штраф (980 рублёў) за ўдзел у акцыі 9 верасня ў Курапатах. Праз месяц яна аплаціла штраф цалкам і адправіла квітанцыю аб аплаце ў суд.