Беларусь мае ўстойлівую асаблівасць у адносінах да міжнародных праваабарончых дакументаў. Апошнія 20 гадоў беларускі ўрад падпісаў толькі некалькі буйных актаў з іх шэрагу. Сярод іх – Канвенцыя аб правах людзей з інваліднасцю ад 2006 года.Але перад тым як падпісаць, улады дзесяць гадоў рыхтаваліся да гэтага, разважалі. Гэта антыдыскрымінацыйны дакумент, які вылучаецца з іншых міжнародных дакументаў сваёй інавацыйнасцю і прагрэсіўнасцю. Ужо ідзе трэці год як Канвенцыя аб правах людзей з інваліднасцю дзейнічае на тэрыторыі Беларусі. Беларускі ўрад ужо і справаздачу падрыхтаваў па яе выкананні.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч працягвае шэраг публікацый, прысвечаных адмене арт. 193.1 Крымінальнага кодэкса. У сувязі з адменай арт. 193.1 Крымінальнага кодэкса ў памяці міжволі ўсплываюць сюжэты, звязаныя з судамі па гэтым сумнавядомым артыкуле. Адзін з іх, які асабліва ўрэзаўся ў маю праваабарончую памяць, гэта суд над моладзевым актывістам з Салігорску Іванам Шылам. Дакладней сказаць, тагачасным моладзевым актывістам, бо час ішоў, змяняліся жыццёвыя абставіны, змяняўся і сам Іван. Але ў 2007 годзе, ён быў яшчэ 16-цігадовым школьнікам. Таму ўсё, што з ім адбывалася тады, відаць, асабліва і запомнілася, бо здавалася ўся дзяржаўная машына з усёй сваёй рэпрэсіўнай моцы ўдарыла па гэтым па сутнасці яшчэ дзіцёнку.

Грамадскі актывіст Ігар Багачак накіраваў пазоў у суд Савецкага раёна, у якім просіць спагнаць з дзяржавы на яго карысць 700 беларускіх рублёў за знішчаныя без пастановы суда кнігі і друкаваныя выданні, што былі канфіскаваныя ў яго падчас агляду ў сакавіку 2017 года.

У судзе Брэскага раёну 30 студзеня прайшоў суд над Юліей Нічыпарук, якую абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні за тое, што павесіла ўлёткі і налепкі на снегавікоў, якіх зляпілі яе дзеці. Суддзя Сяргей Маручак прызнаў Нічыпарук па ч.1 арт. 23.34 КаАП і аштрафаваў яе на 25,5 рублёў. ​ Юлія Нічыпарук у судзе казала, што да з'яўлення акумулятарнага заводу ўвогуле ніколі ні ў якіх акцыях не ўдзельнічала, жыла звычайным жыццём. Яе сям’я збудавала дом, за 2 кіламэтры ад якога і пачалі будаваць завод. Яна не лічыць сябе вінаватай: "Дзеці папрасілі упрыгожыць снегавікоў, што было то і наляпілі. Сэнс ўлётак і налепак адлюстроўвае наша стаўленне да завода. Мы катэгарычна супраць будовы завода ў гэтым месцы. З пратаколам не згодна, бо гэта не было масавым мерапрыемствам і пікетаваннем. Загадзя да іх не рыхтаваліся.

У Мінску на праваабарончай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 30 студзеня былы палітвязен, палітык і пісьменнік Павел Севярыней прэзентаваў зборнік сваіх апавяданне “Каменнае сэрца”, які стаў шостай кнігай з серыі “Беларуская турэмная літаратура”. У "Каменнае сэрца" ўвайшлі творы, напісаныя Севярынцам падчас знаходжання на “хіміі” пасля выбараў 2010 года, а таксама новыя эсэ. Агулам у зборніку змешчаны творы, напісаныя ім за апошнія дваццаць гадоў. Усё гэта - гісторыі з беларускай няволі – "сутак", "хіміі", турмаў, якія паказваюць сённяшнюю Беларусь знутры. У “каменным сэрцы” – шмат эсэ з двух іншых, ужо выдадзеных кніг – “Лісты з лесу” і “Беларуская глыбіня”.

Зміцер Паліенка. Фота: Новы Час. Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што вечарам 29 студзеня ў Мінску быў затрыманы былы палітвязень Зміцер Паліенка.

Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка. Фота з фэйсбуку Як паведамляе "Новы час", Марыну і Вячаслава Касінеравых міліцыянты затрымалі раніцай 25 студзеня пад пад'ездам, калі яны ішлі на працу. Іх павезлі спачатку у РАУС Маскоўскага раёна, а потым на суд.

29 студзеня ў 18.30 на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбудзецца прэзентацыя кнігі былога палітвязня, палітыка, грамадскага дзеяча, пісьменніка і журналіста Паўла Севярынца "Каменнае сэрца", што вышла ў серыі "Беларуская турэмная літаратура".

Сяргей Гоўша. Баранавіцкія гарадскія ўлады не пайшлі насустрач дэмакратычнай грамадскасці.

Першы намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Сцяпан Палоннікаў. Фота з сайта: mspring.online У ходзе сустрэчы кіраўніцтва завода па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон», чыноўнікаў і мясцовых жыхароў у аграгарадку Вейна 25 студзеня ў журналістаў патрабавалі пасведчанні і перапісвалі прозвішчы.