- Катэгорыя: Вясна
Светлагорскія экалагічныя актывісты і актывісткі працягваюць змагацца за навакольнае асяроддзе з цэлюлоза-кардонным камбінатам (СЦКК) і заводам беленай цэлюлозы (ЗБЦ). Пасля таго, як напрыканцы мінулага года з’ехалі кітайскія партнёры, якія будавалі гэты завод і спрабавалі запусціць яго, беларускія спецыялісты спрабуюць правесці пуска-наладкавыя работы самастойна. Вынік гэтых спроб светлагорцы і жыхары Якімавай Слабады адчуваюць на сабе перыядычна. З пачатку года ўжо некалькі разоў накрывала горад і вёску моцным смуродам.
- Катэгорыя: Вясна
Палітвязень Міхаіл Жамчужны працягвае атрымліваць спагнанні ў калоніі №9 Горкі ў выглядзе змяшчэнне ў штрафны ізалятар або памяшканне камернага тыпу. Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, за перыяд з сярэдзіны кастрычніка мінулага года па студзень гэтага, Жамчужны правёў у ШІЗА трыццаць пяць сутак і 1 месяц у ПКТ.
- Катэгорыя: Вясна
Генпракуратура накіравала справу галоўнай рэдактаркі TUT.by Марыны Золатавай у Мінскі гарадскі суд. Адтуль яна была перададзена ў суд Заводскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
Ксёндз Павел Кнурэк, грамадзянін Польшчы, праслужыў у віцебскай катэдры крыху больш за год. У лістападзе 2018 году ён быў вымушаны пакінуць краіну, бо не атрымаў дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі. Да прыезду ў Віцебск святар больш за 16 гадоў узначальваў парафію Св. Апостала Андрэя ў Лынтупах (Пастаўскі раён), распавядае "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Вось і скончылася чаргаванне любімых зімовых святаў - Каляды, Новы год, яшчэ адны Каляды, Стары Новы год. Чаканне цудаў і здзяйсненне жаданняў запланаваны на новы адрэзак часу. Усё ідзе па коле. Аднак у штодзённасці існуе безліч неабходных рэчаў, пра якія мы мала задумваемся. Напрыклад, чалавечая годнасць, якая з’яўляецца падмуркам канцэпцыі правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Кіраўнікоў Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ (КХП БНФ) 18 студзеня выклікалі ў Мінскі райвыканкам на пасяджэнне камісіі аддзела ідэалагічнай працы, культуры і моладзі, каб скласці на іх пратаколы, паведамляе сайт партыі.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску 18 студзеня адбылася традыцыйная вечарына памяці былога прэзідэнта Чэхіі, драматурга, філосафа і праваабаронцы, заснавальніка чэхаславацкай «Хартыі-77» Вацлава Гавэла. Памятную імпрэзу зладзілі рух «За свабоду», Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хельскінкскі камітэт пры падтрымцы Амбасады Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Што такое Валанцёрская служба "Вясны", якіх прынцыпаў прытрымліваюцца валанцёры і як стаць часткай каманды расказваем ў прававым лікбезе ад "Вясны".
- Катэгорыя: Вясна
Апошні дзень Памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы, які прайшоў 27 кастрычніка 2018 году, прынёс для грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны вялікія штрафы. “Гарадзенская Вясна” падводзіць сумныя вынікі гэтых ганебных для сілавых структур і судоў адміністрацыйных працэсаў.