- Катэгорыя: Вясна
У судзе Завадскога раёна Мінска сёння, 13 снежня, мусіла адбыцца новае судовае паседжанне ў дачыненні да былога палітвязня Змітра Паліенкі. Яго вінавацяць у парушэнні артыкула 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніку міліцыі), а менавіта ў тым, што ён адмаўляецца хадзіць кожны дзень на прафілактычныя лекцыі ў РУУС.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе разгледжаная скарга праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанціна Астапука.
- Катэгорыя: Вясна
12 снежня эксперты ААН па правах чалавека - Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб пазасудовых пакараннях смерцю, пакараннях, якія адбываюцца без належнага судовага разбору, або адвольных пакараннях смерцю, разам з Камітэтам па правах чалавека асудзілі Рэспубліку Беларусь за цыклічнае прымяненне смяротнага пакарання пасля паведамленняў мясцовых СМІ пра тое, што ў краіне, насуперак просьбам Камітэта па правах чалавека аб прыпыненні выканання смяротных прысудаў, былі пакараныя трое чалавек: Аляксей Міхаленя, Сямён Беражной і Ігар Гершанкоў.
- Катэгорыя: Вясна
Брэсцкі гарвыканкам забараніў правядзенне двух мітынгаў супраць акумулятарнага завода, паведамляе БелаПАН. Са студзеня гэтага года актывісты падавалі заяўкі на правядзенне ў Брэсце і Брэсцкім раёне 32 мітынгаў, 12 пікетаў і чатырох дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю: 29 красавіка на ўскраіне Брэста, у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. На яго сабралася каля дзвюх тысяч чалавек. З тых часоў неаднаразовыя спробы праціўнікаў будаўніцтва завода атрымаць дазвол на правядзенне мітынгу поспехам не ўвянчаліся - гарадскія ўлады не давалі дабро, матывуючы гэта тым, што ў заяўленыя даты запланаваныя іншыя мерапрыемствы.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява праваабарончых арганізацый і незалежнага прафсаюза РЭП аб Дэкрэце № 3 і змяніўшым яго Дэкрэце № 1.
- Катэгорыя: Вясна
У фэйсбуку абаронца Курапатаў Таццяна Севярынец паведамляе, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Севярынца і Сяргея Аненкава з курапацкай варты. Па ўдакладненай інфармацыі іх вінавацяць па арт. 23.4 КаАП ( непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка ДАІ. Іх адвезлі ў Бараўлянскае аддзяленні міліцыі Мінскага РУУСа.
- Катэгорыя: Вясна
У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Мінску адкрылася інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова «Тэрыторыя правоў». Пляцоўка "Тэрыторыя правоў" будзе бясплатна прадстаўляцца праваабарончым арганізацыям і ініцыятывам, іншым арганізацыям, якія займаюцца абаронай уразлівых груп для правядзення круглых сталоў, семінараў, сустрэчаў, дыскусіяў на тэму правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Кіраўнік Барысаўскага аддзялення партыі БСДП Сяргей Падзолка, які ў панядзелак быў затрыманы за пікет на Кастрычніцкай плошчы Мінска, дагэтуль знаходзіцца ў ЦІПе на вуліцы Акрэсціна. Пра гэта Праваабаррончаму цэнтру “Вясна” паведаміў іншы ўдзельнік акцыі Алесь Абрамовіч.
- Катэгорыя: Вясна
2018 год унёс у змаганне за правы чалавека ў Беларусі новыя фарбы. Калі 2017 год праходзіў пад сцягам барацьбы за сацыяльныя правы – мы памятаем пра акцыі ў шматлікіх беларускіх гарадах супраць падатку на так званае дармаедства, дык сёлета на першы план выйшла барацьба за чыстае паветра, ваду, экалагічна прымальнае асяроддзе. У Брэсце і Светлагорску гэта супрацьстаянне мае зацяжны і пастаянны характар. У Брэсце будаўніцтва акумулятарнага завода, у Светлагорску запуск завода беленай цэлюлозы выклікалі мірныя пратэсты мясцовых жыхароў.