- Катэгорыя: Вясна
Карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча не пусцілі на паседжанне Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, нягледзячы на выдадзены раней дазвол, піша mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што 7 снежня на тэрыторыі Наваполацкай папраўчай калоніі № 1 працягнецца разгляд справы Святаслава Барановіча аб змене рэжыму адбыцця пакарання на больш жорсткі.
- Катэгорыя: Вясна
Журналіста Генадзя Барбарыча будуць судзіць за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. Згодна з завочна складзеным на яго пратаколам, яму трэба з’явіцца ў суд 13 снежня. Падставай з’яўляецца артыкул 22.9 адміністрацыйнага кодэкса - “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Прычым, як паведамляе Радыё Рацыя, праваахоўныя органы спасылаюцца на матэрыял, які размешчаны на інтэрнэт–старонцы нашага радыё.
- Катэгорыя: Вясна
У адпаведнасці з Дэкрэтам №1 у Беларусі створаныя і пачалі працу пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Іх дзейнасць, у адпаведнасці з Законам аб мясцовым кіраванні і самакіраванні і іншымі нарматыўнымі актамі, павінна быць адкрытай і галоснай, з інфармаваннем насельніцтва аб прынятых рашэннях.
Леанід Судаленка: Для мяне і маіх калег, абарона правоў чалавека стала насычаным сэнсам нашага жыцця
- Катэгорыя: Вясна
Гамяльчанін Леанід Судаленка стаў першым беларускім праваабаронцам, які атрымаў французскую прэмію «Свабода-Роўнасць-Братэрства». 10 снежня, у Міжнародны дзень за правы чалавека, адвакат «дармаедаў» прыбыў на цырымонію ўзнагароджання ў Парыж. Прэмію Судаленку уручалі міністр юстыцыі Францыі Ніколь Беллобе і прэзідэнт няўрадавай арганізацыі CNCDH Крысціна Лазергес.
- Катэгорыя: Вясна
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў зварот праваабаронцы "Вясны" Валянціна Стэфановіча на прыцягненне работнікаў да прымусовай працы.
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 11 снежня актора тэатральнай лабараторыі Fortinbras ізноў даставілі ў суд Цэнтральнага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
13 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адбудзецца адкрыццё выставы "Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён". На адкрыццё выставы ў горад над Нёманам прыедзе яе ўкладальніца, вядомая праваабаронца і літаратарка Паліна Сцепаненка, а таксама адмысловы госць - старшыня правабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, былы палітвязень.