- Катэгорыя: Вясна
Юрыст “Вясны” і "Магілёўскага праваабарончага цэнтра" Барыс Бухель, які ўваходзіць у склад Грамадскай назіральнай камісіі па Магілёўскай вобласці, 6 снежня пабываў на семінары “Грамадскі кантроль за ўстановамі крымінальна-выканаўчай сістэмы”.
- Катэгорыя: Вясна
13-16 снежня WATCH DOCS Belarus традыцыйна ўтульна ўладкоўваецца ў шчыльнай снежаньскай афішы: мінчане і госці сталіцы будуць мець магчымасць пабачыць не толькі наймацнейшыя дакументальныя фільмы пра правы чалавека, але і паразмаўляць з рэжысёрамі фільмаў і іншымі гасцямі фестываля. А яшчэ можна будзе скласці жартаўлівы рэйтынг самых бяздумных рашэнняў чыноўнікаў за апошні год. У праграме фестываля 15 кінастужак, якія пакажуць у кінатэатры “Мір” і на пляцоўках ОК16, PR3.
- Катэгорыя: Вясна
"Радыё Свабода" распытала пра ў праваабаронцы пра кампанію «БезПраваНаРасправу», яе сутнасць і мэты.
- Катэгорыя: Вясна
Глыбоцкія міліцыянты 5 снежня склалі чарговы пратакол па частцы другой артыкула 22.9 КаАП на журналіста Змітра Лупача.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскія праваабаронцы павіншавалі адзінага ў краіне палітвязня, свайго калегу і земляка Міхаіла Жамчужнага з Сусветным днём правоў чалавека. Пра гэта паведамляе “Віцебская Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
10 снежня святкуецца Сусветны дзень правоў чалавека. У гэтым годзе гэтая дата знамянальная яшчэ тым, што роўна 70 год таму быў прыняты адзін з самых важных дакументаў па правах чалавека — Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Яна прасякнута духам барацьбы з дыскрымінацыяй, перакананнем, што ўсе людзі роўныя і маюць роўныя правы. Хоць Беларусь і з’яўляецца яе ўдзельнікам, у нашай краіне ўсё роўна шырока парушаюцца фундаментальныя правы чалавека, абвешчаныя Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека. На абарону кожнага права, абвешчанага Дэкларацыяй, у Беларусі ёсць свой праваабаронца, а то і цэлая праваабарончая арганізацыя. Яны змагаюцца кожны дзень, каб дамагчыся правоў чалавека і захаваць іх. “Вясна” спытала ў беларускіх праваабаронцаў, чаму Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека застаецца такой жа актуальнай, як і 70 год таму.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе снежня разгледжаная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапеткінай на пастанову суда Бярозаўскага раёна. За выраб прадукцыі для замежнага СМІ без акрэдытацыі яе пакаралі штрафам у памеры 35 базавых велічынь.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе снежня разгледжаная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапеткінай на пастанову суда Бярозаўскага раёна. За выраб прадукцыі для замежнага СМІ без акрэдытацыі яе пакаралі штрафам у памеры 35 базавых велічынь.