Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. У судзе Ленінскага раёна Берасця  пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў Сяргея Пятрухіна і Канстанціна Астапука, затрыманага 30 верасня. Да суда яны  былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Права на мірны сход. Фота: Новы час «Камітэт ізноў заяўляе, што дзяржаве-удзельніку трэба перагледзець сваё заканадаўства,... у прыватнасці рашэнне № 881 Віцебскага гарадскога раённага камітэту,... з мэтай спрыяння поўнаму ажыццяўленню ў дзяржаве-удзельніку правоў, замацаваных у артыкулах 19 і 21 Пакту», – гаворыцца ў надоечы апублікаваных чарговых меркаваннях Камітэту ААН па правах чалавека (КПЧ), прынятых ім датычна скаргаў праваабаронцы Паўла Левінава. Пра гэта паведамляе рэгіянальны праваабарончы сайт "Віцебская вясна".

Алан Сміт. Фота: Радыё Свабода. Алана Пола Сміта вызвалілі ранкам 29 верасьня з ІК-3 «ВІцьба». Ён дастаўлены ў Нацыянальны аэрапорт Менск і мае вылецець у Варшаву, а адтуль у Лёндан. Радыё Свабода паразмаўляла з ягонай жонкай Магдаленай Валынскай.

Анаіс Марэн. Фота: belsat.eu Рада па правах чалавека Арганізацыі аб’яднаных нацыяў абрала Анаіс Марэн на пасаду Адмысловага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на замену Міклашу Харасці, які быў на пасадзе ад 2012 году.

Удзельнікі вечарынкі Legalize Belarus у Бараўлянах. Фота з фэйсбуку Пятра Маркелава. У Менску ў ноч на нядзелю спецназ затрымаў удзельнікаў вечарынкі, арганізаванай у гадавіну грамадскай кампаніі Legalize Belarus, перадае БелаПАН.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. Пад час акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якая атрымала назву “кармленне галубоў”,  30 верасня ў Берасці супрацоўнікі міліцыі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна.

"Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе існуе пакаранне смерцю. Калі асуджаныя да смяротнага пакарання трапляюць у "калідор смерці", супрацоўнікі турмы ставяцца да іх так, як быццам іх ужо няма сярод жывых. Адвакатам часта адмаўляюць у спатканнях, карэспандэнцыя падвяргаецца цэнзуры і адбіраецца, каб не дазволіць сем'ям ведаць, ці жывыя іх сваякі" Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"

Павел Сапелка Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка каментуе сітуацыю з ціскам на падазраванага па «справе БЕЛТА» Дзмітрыя Бобрыка і "жартамі" афіцыйных прадстаўнікоў Следчага камітэта.