- Катэгорыя: Вясна
"Паляпшэнне магчымасцяў для ўдзелу грамадскасці ў вырашэнні праблем экалагічнай бяспекі ў зоне прамыcловых прадпрыемстваў г. Светлагорска" – назва міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася ў горадзе на Беразіне 5 лістапада.
- Катэгорыя: Вясна
Некаторым падазраваным па «Справе БелТА» 5 лістапада было прад'яўленае абвінавачванне па ч.2 арт.349 Крымінальнага кодэксу Беларусі. У прыватнасці, як паведамляе TUT.BY, абвінавачванне ў тым, што «наўмысна з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці здзейсніла суправаджаюцца парушэннем сістэмы абароны несанкцыянаваныя доступы да кампутарнай інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме і сеткі рэспубліканскага УП "БелТА", што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне іншай істотнай шкоды» прад'яўленыя чатыром супрацоўнікам партала TUT.BY. Сума шкоды розная ў кожным з выпадкаў і вар'іруецца ад 3000 да 14230 рублёў. Мера стрымання абраная ў выглядзе падпісцы аб нявыездзе і належных паводзінах.
- Катэгорыя: Вясна
Спецпадраздзяленне дарожна-транспартнай службы “Страла” Міністэрства ўнутраных спраў адмяніла чатыры адміністрацыйныя пастановы супраць жыхара ЦеляханАляксандра Іванова, піша "Радыё Рацыя". Рашэнне падпісана начальнікам службы палкоўнікам міліцыі Рудэнкам. Пастановы былі складзены экіпажам спецпадраздзялення за язду на старэнькім мапедзіку з даробленым электрапрывадам.
- Катэгорыя: Вясна
Human Constanta запрашае Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму ў Беларусі. Шэраг мерапрыемстваў па ўсёй Беларусі пройдзе з 9 па 16 лістапада пад лозунгам "Створым свята роўнасці і недыскрымінацыі разам!"
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу, прысвечаны выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
- Катэгорыя: Вясна
Пятага лістапала, у дзень, калі ва ўсім свеце праходзіць кампанія супраць пагрозаў для журналістаў "Станем за журналістыку", у Беларусі па-ранейшаму працягваецца ціск на незалежных журналістаў. Так, у судзе Бярозаўскага раёна распачынаецца разгляд адміністрацыйнай справы журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай.
- Катэгорыя: Вясна
"Усталяваны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадак акрэдытацыі ў якасці журналіста сродку масавай інфармацыі, накіраваны на стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, не можа разглядацца як абмежаванне названага правы п.3 арт. 19 Пакта", - адзначаецца ў інфармацыі кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з паведамленнем у Камітэт ААН па правах чалавека, зарэгістраваным пад нумарам 2911/2016.
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 5 лістапада затрыманы журналіст Раман Пратасевіч. У 7:26 ён патэлефанаваў галоўнаму рэдактару Еўрарадыё Паўлу Свярдлову і распавёў, што да яго прыйшлі з крымінальнага вышуку, і што ён ужо знаходзіцца ў службовым аўтамабілі. Прычынай затрымання быццам бы сталі хуліганскія паводзіны “ў аўтобусе месяц таму”.
- Катэгорыя: Вясна
Былы палітвязень Зміцер Паліенка, які выйшаў на волю 24 кастрычніка, распавёў сайту palitviazni.info, чым ён зараз займаецца і што ў планах.
- Катэгорыя: Вясна
З 2007 года 5 лістапада па ўсім свеце Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістыку», каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца калегі.