- Катэгорыя: Вясна
20 верасня ў дыскусіі ў межах шаснаццатага рабочага пасяджэння Нарады па разглядзе выканання абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння АБСЕ, прысвечанай барацьбе з расізмам, ксенафобіяй, нецярпімасцю і дыскрымінацыяй, выступіла каардынатарка праваабарончага напрамку ініцыятыўнай групы «Ідэнтычнасць і права» Наталля Манькоўская.
- Катэгорыя: Вясна
У ліпені 2017 года гродзенскім судом Наталля Старавойт была дапушчаная ў якасці абаронцы свайго сына. Аднак у турме №1 Гродна, дзе ўтрымліваўся да суда яе сын, тут жа паўсталі праблемы. Справа ў тым, - піша "Прававая ініцыятыва", - што нягледзячы на статус абаронцы ёй адмаўлялі ў спатканнях з сынам для аказання прававой дапамогі.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова і мірныя сходы.
- Катэгорыя: Вясна
Разгледзеўшы ў парадку нагляду скаргу віцебскага актывіста Міколы Качурца на рашэнне суддзі Ўладзімера Царыкава (суд Кастрычніцкага раёну Віцебску) ад 26 сакавіка 2018 году, старшыня абласнога суду Мікалай Хамічонак пастанавіў гэтае рашэнне скасаваць, паведамляе "Віцебская Вясна". Справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да актывіста будзе накіраваная на новы разгляд.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца "Вясны" Леанід Свецік, які лістуецца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, распавёў сайту palitviazni.info, што ад апошняга няма лістоў з чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Паліна Сцепаненка прэзентавала сваю выставу ў цэнтры “Кола” разам з былым палітвязнем Яўгенам Васьковічам.
- Катэгорыя: Вясна
На грамадскую актывістку Ніну Багінскую супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол пасля таго, як 18 верасня пенсіянерка выйшла да рэстарацыі «Поедем поедим» з плакатам «Гэць рэстаран КДБ». Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Мазырскага раёна не задаволіў скаргу блогера з Акцябрскага Андрэя Павука аб парушэнні ягонага права на атрыманне інфармацыі.
- Катэгорыя: Вясна
17 верасня ў межах Нарады АБСЕ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння, што адбываецца зараз у Варшаве, прайшло чарговае працоўнае паседжанне. У фокусе мерапрыемства была сітуацыя ў галіне захоўвання асноўных свабод, у прыватнасці права на свабоду выказвання меркавання, на мірныя сходы і на асацыяцыі.
- Катэгорыя: Вясна
У шведскім горадзе Мальмё адбылася штогадовая канферэнцыя журналістаў фрылансераў паўночных краін Nordic Freelance 2018. Удзельнікі канферэнцыі прынялі заяву ў падтрымку беларускіх калегаў з патрабаваннем да ўладаў Беларусі неадкладна спыніць пераслед незалежных журналістаў за іх прафесійную дзейнасць ды стварыць нармальныя прававыя ўмовы для працы.