- Катэгорыя: Вясна
На мінулым тыдні старшыня незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і галоўны бухгалтар арганізацыі Ігар Комлік падалі апеляцыйныя скаргі на прысуд, вынесены ім 24 жніўня 2018 года, паводле якога іх прызналі вінаватымі па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры).
- Катэгорыя: Вясна
Дата чарговых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі, пакуль невядомая, паведаміла БелаПАН старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
- Катэгорыя: Вясна
Райвыканкам адмовіў ініцыятыўным грамадзянам Светлагорску ў правядзенні мітынгу супраць «смярдзючага» заводу, паведамляе svaboda.org. Мясцовыя жыхары планавалі 15 верасня правесці масавае мерапрыемства з патрабаваннем спыніць шкодныя выкіды ад заводу беленай цэлюлёзы.
- Катэгорыя: Вясна
Журналістцы Вользе Чайчыц і аператару Андрусю Козелу, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», абмежавалі выезд з краіны, паведамляе belsat.ru.
- Катэгорыя: Вясна
ДАІ не ўбачыла парушэнняў правілаў дарожнага руху пры наездзе на пратэстоўцаў ля рэстарана “Поедем, поедим” у Курапатах.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы10 верасня 2018 года разглядалася адміністрацыйная справа па ч.2 арт. 22.9 КоАП РБ у адносінах да Тамары Шчапёткінай, жыхаркі горада Бярозы. Яна абвінавачвалася ў тым, што два месяцы таму яна брала інтэрвью ў дырэктара Цешаўлянскай сярэдняй школы, краязнаўцы, а таксама ў загадчыка музея ў Завоссі і размясціла гэтую інфармацыю на сайце радыё “Рацыя”. Падтрымаць Тамару на суд прыйшлі сябры ТБМ і праваабаронцы.
- Катэгорыя: Вясна
УУС Магілёўскага аблвыканкама апублікавала інфармацыю аб траіх зніклых толькі праз тыдзень пасля інцыдэнту, піша mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Прагляд дакументальнага фільма рэжысёра Віктара Корзуна выклікаў ажыўленае абмеркаванне сярод тых, хто прыйшоў на імпрэзу, што прайшла ў горадзе на Дняпры пры падтрымца ПЦ “Вясна”. Ці магчыма пазбавіцца таталітарнай спіралі, у чарговыя віткі якой увесь час трапляе наш народ?
- Катэгорыя: Вясна
Cуд Дзяржынскага раёна 10 верасня прысудзіў 980 рублёў штрафу журналістцы Вользе Чайчыц. Адміністрацыйная справа была заведзеная па ч.2 арт. 22.9 КаАП («распаўсюд перыядычных друкаваных выданняў без выходных дадзеных»). Справу разглядала суддзя Іна Шайко.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 10 верасня, у судзе Савецкага раёна г. Мінска пачалося паседжанне па пазове бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча і аўтара артыкулаў пра будаўніцтва ў Курапатах рэстараннага комплексу “Поедем поедим” Дзяніса Івашына. Сутнасць прэтэнзіі: публікацыі ў газеце зняважылі ягоныя гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, а таксама нанеслі бізнесоўцу “маральную шкоду”, які ён ацаніў у 40 тысяч рублёў. 29 жніўня суддзя суда Савецкага раёна Вераніка Абрамовіч правялапапярэдняе судовае паседжанне, на якое сам бізнэсовец не з'явіўся. Пасля гадзіннага разбіральніцтва суддзя запатрабавала прадстаўніцу пазоўніка ўдакладніць зыск да «Новага часу», а Ізраілевіча асабіста прысутнічаць на працэсе.