Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота Радыё Свабода. Берасцейскія незалежныя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава 16 кастрычніка былі аштрафаваныя суддзём суду Жабінкаўскага раёну Дзмітрыем Куроўскім на 1.715 рублёў.

Ленінскі РАУС Берасця. Некалькім актыўным удзельнікам акцый пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем у пятніцу былі ўручаныя позвы ў Ленінскі РАЎС, альбо ў апорныя пункты гэтага раёна. Як пазначана: “ў якасці асоб, супраць якіх распачаты адміністрацыйны працэс”.

Адразу некалькі зваротаў прыйшло ў рэдакцыю people.onliner.by з Мінскага раёна.

У Брэсце міліцыянты ўручылі позвы незалежным журналістам Яўгену Скрабцу, Мілане Харытонавай і Алесю Ляўчуку.  Згодна з дакументамі, журналісты мусяць прыйсці ў нядзелю 21 кастрычніка ў аддзяленне міліцыі Ленінскага раёна для допыта ў якасці асобаў, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс.  Так, позву журналісту-фрылансеру Яўгену Скрабцу супрацоўнікі міліцыі ўручылі непасрэдна каля Ленінскага РАУС, куды той прыйшоў, каб сустрэць палітыка Міколу Статкевіча, які мусіў выйсці на волю пасля пяці сутак арышту. 

Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін каля будынку Ленінскага суда. 16.10.2018. Фота ПЦ "Вясна" У Берасці 16 кастрычніка працягваюцца суды над удзельнікамі мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Улады хваравіта адрэагавалі на нядзельны пратэст, калі на плошчу Леніна абласнога цэнтра выйшла каля 120 чалавек. У выніку 14 з іх былі затрыманыя. Пазней з РАУСа адпусцілі траіх непаўнагадовых.

Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm) Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі каля пад'езду яго дома, - піша charter97.org.

Непадалёк ад будынку Генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь (Камуністычная, 1) 16 кастрычніка затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ". Яны праводзілі пікет супраць дзедаўшчыны ў арміі ў межах новай грамадскай кампаніі "Білет на той свет".   Сярод затрыманых -  Дзяніс Мандзік і Ганна Смілевіч.

“Улады Беларусі мусяць пакласці канец любым формам пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, супраць сп. Рамана Кісляка, а таксама прытрымлівацца абавязковых для Беларусі міжнародных стандартаў, у тым ліку адносна свабоды мірных сходаў”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, апублікаванай сёння на сайце Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека.

Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu 16 кастрычніка падчас будаўнічых работ у Курапатах была затрымана журналістка-фрылансерка Вольга Чайчыц.

Раіса Міхайлоўская, старшыня Беларускага дакументацыйнага цэнтра Сёння шостую гадавіну свайго існавання святкуе праваабарончая арганізацыя “Беларускі дакументацыйны цэнтр”. Ён быў заснаваны 19 кастрычніка 2012 года па ініцыятыве беларускіх праваабаронцаў, адвакатаў і сваякоў палітычных зняволеных.