Семінар па тэме "Узаемадзеянне з механізмамі ААН па абароне правоў чалавека. Роля нацыянальнага механізму па падрыхтоўцы дакладаў і ажыццяўленню наступнай дзейнасці" правядзе Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Пра гэта 6 верасня паведамляе БЕЛТА.  Па словах начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоля Глаза, мерапрыемства ініцыявала Міністэрства замежных спраў Беларусі ў адпаведнасці з ажыццяўленнем Нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека.

Права на жыццё адкрывае большасць каталогаў фундаментальных правоў і свабод чалавека. Гэта не выпадкова.

Беларуская асацыяцыя журналістаў  выказвае салідарнасць з калегамі, якія зазнаюць пераслед, і заклікае да салідарнасці ўсіх, хто падзяляе каштоўнасці праўдзівай і бесстаронняй журналістыкі.

Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна". Ленінскі раённы суд Гародні разгледзеў справу аб адміністратыўным правапарушэнні ў дачыненні да кіраўніка абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка.  Суддзя Алена Пятрова вынесла пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці па  арт. 17.1. КоАП (дробнае хуліганства).

Мінскі гарвыканкам. Фота: minsk.gov.by Мінгарвыканкам адмовіў у задавальненні заяўкі на правядзеньне 15 верасня акцыі салідарнасці з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі і прафсаюзамі, паведаміў БелаПАН адзін з ініцыятараў мерапрыемства, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (партнёрства FIDH-OMCT) 30 жніўня прадставіла справаздачу аб назіранні за судом па "справе прафсаюзаў".

31 жніўня ў Мінскім гарадзкім судзе была разгледжаная скарга старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, паведамляе сайт "Партыі БНФ".  Палітык патрабаваў ад суду вышэйшай інстанцыі скасавання рашэння суда Партызанскага раёну Мінску ад чацвёртага ліпеня, які пакараў Рыгора Кастусёва штрафам на 735 рублёў па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.

Юрый Мяцельскі Шостага жніўня ў Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі валанцёра “Вясны” Юрыя Мяцельскага на рашэнне Маскоўскага раённага суда. У ліпені гэты суд адмовіў Юрыю ў яго пазове да Міністэрства фінансаў з патрабаваннем маёмаснай і маральнай кампенсацыі за незаконнае затрыманне ў навагоднюю ноч.

Генадзь Фядыніч на судзе У панядзелак, 3 верасня, лідары незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік падалі апеляцыйныя скаргі на прысуд ад 24 жніўня 2018 г., якім іх прызналі вінаватымі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год.

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) вітае двух сваіх сябраў Набіль Раджаба і Аюба Ціціева ў шортлісце фіналістаў прэміі Вацлава Гавела ў галіне правоў чалавека. Пра гэта гаворыцца на афіцыяльным сайце праваабарончай арганізацыі.