- Катэгорыя: Вясна
Некалькі гадзінаў правіселі ў цэнтры г. Мінска ў раёне плошчы Перамогі банэры з паэтам Уладзімерам Някляевым і акторам Юрыям Жыгамонтам, піша "Радыё Свабода" са спасылкай на пост у Фэйсбуку кіраўніка Symbal.by Паўла Белавуса.
- Катэгорыя: Вясна
Актывістка Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Ала Гуцава працягвае дамагацца аднаўлення сваіх парушаных правоў. Яна мае намер спагнаць кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды з Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, чые супрацоўнікі ў лістападзе мінулага года незаконна затрымалі актывіствку і канфіскавалі ў яе запрашальнікі на дазволенае ўладамі мерапрыемства.
- Катэгорыя: Вясна
“У апошнія тыдні праву на свабоду выказвання меркаванняў у Беларусі быў нанесены шэраг сур’ёзных удараў, у той час як улады працягваюць свой “крыжовы паход” супраць журналістаў і незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Апошнія крокі з боку беларускіх уладаў дэманструюць рашучасць ліквідаваць усе крытычныя галасы ў краіне і пазбавіць людзей у Беларусі магчымасці свабоднага доступу, абмену і распаўсюду інфармацыі і меркаванняў”, — гаворыцца ў заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
- Катэгорыя: Вясна
31 жніўня ў Мінскім гарадзкім судзе была разгледжаная скарга старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, паведамляе сайт "Партыі БНФ".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судамі па ўсёй краіне (не толькі юрыстаў_к).
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 3 верасня, лідэры незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік падалі апеляцыйныя скаргі на прысуд ад 24 жніўня 2018 г., якім іх прызналі вінаватымі па арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў). Суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год.
- Катэгорыя: Вясна
Ірыну Арахоўскую аштрафавалі на Br 490 за публікацыю ейнага фотарэпартажа пра Дзень дэсантніка на Belsat.eu. Па інфармацыі тэлеканала "Белсат", рашэнне пакараць журналістку штрафам (арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) вынес суддзя Іван Касцян (Цэнтральны суд Менску). Фотарэпартаж Ірыны Арахоўскай можна паглядзець ТУТ.
- Катэгорыя: Вясна
Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна ў суботу, 1 верасня, атрымала паведамленне з Баранавіцкага РАУС пра тое, што 4 верасня павінна з'явіцца ў суд за матэрыял “Музей-сядзіба Адама Міцкевіча ў Завоссі” на “Радыё Рацыя”. Супрацоўнікі міліцыі пазначылі, што ў выпадку, калі журналістка не з'явіцца ў суд Баранавіцкага раёна добраахвотна, то яе даставяць прымусова.