Як паведамляе Цэнтр аператыўнага рэагавання па абароне праваабаронцаў, суд у Чачні раптам прызначыў пасяджэнне па працягу арышту кіраўніку грозненскага аддзялення "Мемарыялу" Аюбу Ціціеву на 25 красавіка. Марына Дубровіна, адвакат праваабаронцы, даведалася пра гэта выпадкова.

Пікет на плошчы Незалежнасці насупраць Дома ўрада у Мінску 2 красавіка. Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў 25 красавіка адміністрацыйную справу актывіста кампаніі Legalize Belarus Стаса Шашка. Паводле пратакола прапвапарушэння, ён браў удзел у пікеце за дэкрыміналізацыю артыкула 328 Крымінальнага кодэкса, які прайшоў на плошчы Незалежнасці насупраць Дома ўрада у Мінску 2 красавіка.

Анонс "Чарнобыльскага шляху-2018". Згодна з дазволам Мінскага гарвыканкама, які атрымалі заяўнікі мітынгу і дэманстрацыі ў 32-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, 26 красавіка ў Менску збор удзельнікаў прызначаны на 18-й гадзін на пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік». Затым калона дэманстраў пройдзе па ходніках  вуліцамі  Сурганава і Арлоўскай  да чарнобыльскай капліцы, дзе адбудзецца мітынг.

Вольга Мікалайчык 3 ліпеня Вярхоўны Суд адказаў Вользе Мікалайчык па скаргам на пастановы судоў Партызанскага і Першамайскага раёнаў, якімі яе два разы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у адным мірным сходзе 3 ліпеня 2017 г.

Як паведамляюць Каўказ.Рэаліі, суд у Чачні раптам прызначыў пасяджэнне па працягу арышту кіраўніку грозненскага аддзялення "Мемарыялу" Аюбу Ціціеву на сёння, 25 красавіка. Марына Дубровіна, адвакат праваабаронцы, даведалася пра гэта выпадкова.

Як паведамляюць Каўказ.Рэаліі, суд у Чачні раптам прызначыў пасяджэнне па працягу арышту кіраўніку грозненскага аддзялення "Мемарыялу" Аюбу Ціціеву на сёння, 25 красавіка. Марына Дубровіна, адвакат праваабаронцы, даведалася пра гэта выпадкова.

Праваабаронца з Гомеля Вікторыя Фёдарава Як паведамляе сайт legin.by, Міністэрства юстыцыі ў чарговы раз адмовіла ва ўключэнні старшыні «Прававой ініцыятывы» Вікторыі Фёдаравай у склад грамадскай назіральнай камісіі, якая ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю папраўчых устаноў.

19 красавіка 17-гадовага актывіста анархічнага руху Фёдара Бабанава затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК у якасці падазраванага па справе аб распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Пры гэтым міліцыянтаў цікавіла хутчэй не відэа, размешчанае на яго старонцы Укантакце, а актыўнасць хопца ў анархічным руху, яго сувязі і прыватнае жыццё. Фёдар, які пасля трохсуткавага арышту знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, распавёў ПЦ “Вясна” пра псіхалагічны ціск, які аказвалі міліцыянты падчас яго затрымання і зняволення. Затрымлівалі хлопца ў кабінеце ўчастковага, які вызваў яго быццам бы для падпісання нейкіх папер. У памяшканне зайшлі тры чалавекі ў цывільным, якія, не прадставіўшыся, адразу надзелі на Фёдара кайданкі. Яго вывелі з кабінета, пасадзілі ў машыну і павезлі ў ГУБАЗіК. І паездка туды суправаджалася шматлікімі пагрозамі.

19 траўня 17-гадовага актывіста анархічнага руху Фёдара Бабанава затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК у якасці падазраванага па справе аб распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Пры гэтым міліцыянтаў цікавіла хутчэй не відэа, размешчанае на яго старонцы Укантакце, а актыўнасць хопца ў анархічным руху, яго сувязі і прыватнае жыццё. Фёдар, які пасля трохсуткавага арышту знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, распавёў ПЦ “Вясна” пра псіхалагічны ціск, які аказвалі міліцыянты падчас яго затрымання і зняволення. Затрымлівалі хлопца ў кабінеце ўчастковага, які вызваў яго быццам бы для падпісання нейкіх папер. У памяшканне зайші тры чалавекі ў цывільным, якія, не прадставіўшыся, адразу надзелі на Фёдара кайданкі. Яго вывелі з кабінета, пасадзілі ў машыну і павезлі ў ГУБАЗіК. І паездка туды суправаджалася шматлікімі пагрозамі.

З 23 красавіка па 18 траўня пройдзе 63 сесія Камітэта ААН супраць катаванняў у Жэневе (Швейцарыя). На ёй афіцыйная дэлегацыя з Беларусі прадставіць свой перыядычны даклад у межах пятага цыкла. Альтэрнатыўны даклад, падрыхтаваны пры падтрымцы Freedom House і FIDH, прадставяць і беларускія праваабаронцы - юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка, старшыня "Прававой ініцыятывы" Вікторыя Фёдарава, сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта Павел Левінаў і старшыня Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская.