Судовая зала. Фота: ПЦ "Вясна". Намеснік старшыні Мінскага гарадскога суда Уладзімір Грыгаровіч адрэагаваў на скаргу праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які ў першы дзень суда над лідэрамі прафсаюза РЭП не змог трапіць у адкрытае судовае паседжанне.

Алена Янушкоўская і Ірына Захарава. Фота:bchd.info Актывістак Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірыну Захараву і Алену Янушкоўскую 23 жніўня будуць судзіць у Віцебску за ўдзел у Курапацкай вахце 8 жніўня.

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" запрашае далучыцца да "Марафона салідарнасці" з палітычнымі вязнямі, які зараз праходзіць у Мінску.

Дзмітрый Дзегцяроў Гамяльчук Дзмітрый Дзегцяроў сем з паловай гадоў адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 у Магілеве, а пасля вызвалення стаў актывістам праваабарончай арганізацыі “Таймакт”.

Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Тэкст выступу галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка на судзе па "справе прафсаюзаў", прамоўлены на судовым паседжанні 17 жніўня 2018 года (з невялікімі выняткамі).

21 жніўня споўнілася 50 гадоў з моманту ўвода войскаў краін сацыялістычнага блоку ў Чэхаславакію. Гэта стала сканчэннем “Пражскай вясны” – кароткага перыяда дэмакратычных рэформаў і лібералізацыі ў ЧССР. Разам з тым трагічныя падзеі 1968 года не пакінулі абыякавымі савецкіх дысідэнтаў, якія, разумеючы магчымыя негатыўныя наступствы, не пабаяліся правесці акцыі нязгоды і салідранасці.   

Вольга Кавальчук і Дар'я Вашкевіч. Фота: У сакавіку 2018 года бацькі 24 беларускамоўных дзяцей з 21 сям’і звярнуліся ва Упраўленне адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска з просьбай стварыць беларускую групу ў адным з дзяцячых садкоў раёна. Атрымалі адмову і пайшлі ў суд, - піша "Наша Ніва".

Генадзь Фядыніч на судзе па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна". Поўны стэнаграфічны тэкст выступу старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча на судзе па "справе прафсаюзаў", прамоўлены на судовым паседжанні 17 жніўня 2018 года.

Справа "чорных рыэлтараў" у Вярхоўным судзе 15 снежня 2017 года. Фота: ПЦ "Вясна". Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Магілёва Ігар Гершанкоў скончыў пратэставаць супраць парушэння права на перапіску ў СІЗА №1 г. Мінска.

Алесь Бяляцкі каля будынку суда Савецкага раёна Мінска. Фота: ПЦ "Вясна". Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі ўважліва сочыць за падзеямі вакол “справы прафсаюзаў”, часта наведвае судовыя паседжанні, дзе разглядаецца крымінальная справа лідэраў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.