Павел Севярынец падпісвае пратакол 3 кастрычніка. Фота Іллі Дабратвора Сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”  Павел Севярынец атрымаў позву ў Бараўлянскае аддзяленне міліцыі Мінскага РУУС.

Назіральнікі за працай пад час шэсця Дзяды. Пад час традыцыйнага шэсця на Дзяды ў Курапаты 28 кастрычніка супрацоўнік міліцыі на некаторы час затрымаў двух назіральнікаў ControlBY.

Зміцер Паліенка ў Мінску. Фота: Радыё Свабода. Палітвязень Зміцер Паліенка раніцай 24 кастрычніка выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску. “Праз гадзіну Зміцер будзе на вакзале”, - паведаміла ў фэйсбуку ягоная сяброўка Марына Насенка.

Кармленне галубоў у Берасці 28 кастрычніка. Фота: Радыё Свабода Пасля затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна Берасця сёння пакарміць галубоў, прыйшло яшчэ болей. Больш за  120 праціўнікаў будаўніцтва завода сабраліся на плошчы Леніна 28 кастрычніка.

“Міжнародныя стандарты не прадугледжваюць абавязковай рэгістрацыі рэлігійных арганізацый, але па беларускіх законах незарэгістраваная рэлігійная дзейнасць цягне за сабой крымінальную адказнасць” Дзіна Шаўцова, юрыст, удзельніца экспертна-прававога таварыства “Ініцыятыва FORB”.

Мікалай Дзядок Пра тое, што беларускія праваахоўныя органы злоўжываюць адпіскамі і дэлегаваннем паступіўшых да іх скаргаў і заяваў адзін аднаму, вядома даўно. Часцяком усё заканчваецца тым, што ў скаргаў мінае тэрмін разгляду, альбо яны апынаюцца ў той інстанцыі, на дзеянні якой і былі накіраваныя. На прыкладзе скаргі актывіста Мікалая Дзядка, якую ён яшчэ ў ліпені падаў у сувязі з незаконным затрыманнем пад Крупкамі, мы вырашылі прасачыць, якім цярністым бывае яе шлях у сучасных беларускіх рэаліях.

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" стаў вядомы чарговы выпадак бесчалавечнага, жорсткага і зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання з боку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. На гэты раз гісторыя міліцэйскага самавольства адбылася ў Гродне з экалагічным актывістам і яго сябрамі.

Дзям'ян Лепясевіч. Фота: БелСАТ У Берасці 26 кастрычніка – працяг суду над сябрам ініцыятыўнай групы супраць завода АКБ Дзем’янам Лепясевічам. Яго абвінавачваюць у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 КаАП).

Журналіст Андрэй Толчын. Фота з сайта baj.by Суддзя Буда-Кашалёўскага раёна Канстанцін Скорын палічыў журналіста вінаватым у парушэнні артыкула 22,9 частка 2 “Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”.

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці. Фота: АБСЕ / Ільгар Гасанаў Рэпрэсіі супраць свабоды слова з'яўляюцца апошняй трывожнай падзеяй на фоне ўсё большага пагаршэння і ўціску на правы чалавека ў Беларусі, незалежны эксперт паведаміў у сваім выступе перад Генеральнай Асамблеяй ААН 25 кастрычніка.