Блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. У Берасці пад час збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна і вобласці, якія далі дазвол на будаўніцтва акамулятарнага завода, 6 траўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі траіх актывістаў. Гэта блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, а таксама Дзмітрый Андрасюк. Затрыманне адбылося а 13-40.

Ленід Кулакоў. Фота з сацыяльных сетак. Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў атрымаў адказ на сваю скаргу ў Генеральную пракуратуру, у якой прыводзіў мноства фактаў парушэнняў яго працэсуальных правоў і прасіў адмяніць рашэнне суда Першамайскага раёна, які ў ягонай адсутнасці аштрафаваў яго на 40 базавых. У адказе за подпісам намесніка Генпракурора А. Лашына сказана, што падстаў для адмены судовага рашэння няма.

Алесь Масюк. Фота: Радыё Рацыя Па інфармацыі “Радыё Рацыя”, актывістам Паўлу Севасцьяну і Алесю Масюку міліцыя нарэшце адказала, чаму 25 сакавіка маршрутку Слонім-Мінск затрымалі ў Карэлічах на некалькі гадзін.

Як паведамляе праваабарончы сайт mspring.online, усе скаргі магілёўцаў, накіраваныя ў Камітэт па правах чалавека ААН, паспяхова зарэгістраваныя.

Мы з'ездзілі ў вёску каля Смалявічы, каб шчыра паразмаўляць з Таццянай Процькай пра тое, як яна прыйшла да абароны правоў чалавека, як заснавалася вядомая грамадская арганізацыя БХК, з якімі складанасцямі сутыкаліся праваабаронцы на пачатку 2000-х, і вырашэннем якіх праблем займалася грамадзянская супольнасць у часы станаўлення незалежнай Беларусі. procka5.jpg

Галіна Смірнова, Бабруйск. У судзе Бабруйскага раёна 4 траўня працягнецца суд над лідэрам суполкі прафсаюза РЭП Галінай Смірновай. Актывістку вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі пры яе прэвентыўным затрыманні 23 сакавіка. Такім чынам сілавікі намагаліся не дапусціць, каб яна патрапіла ў Мінск на Дзень Волі.

Ілюстрацыйны здымак Петыцыя Людмілы Кучуры з патрабаваннем перадаць паўнамоцтвы Департамента выканання пакаранняў МУС Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь і накіраваная першапачаткова ў Савет міністраў, была пераслана спачатку ў Міністэрства ўнутранных спраў, а потым і зусім у сам Дэпартамент.

Мясцовы праваабарончы сайт vitebskspring.org паведамляе, што полацкі прафсаюзны актывіст Віктар Стукаў атрымаў позву ў суд 4 траўня ў 15:00 за парушэнне заканадаўства аб валютных апэрацыях.

Мінск, 02.05.2018 г. 2 траўня 2018 года стала вядома, што валанцёрка супольнай службы назірання за масавымі мерапрыемствамі ПЦ “Вясна” і РПГА “БХК” Таццяна Мастыкіна, якая 25 сакавіка гэтага году разам з іншымі шасцю назіральнікамі была затрыманая падчас ажыццяўлення назірання за несанкцыянаваным шэсцем на пл. Якуба Коласа ў Мінску, была выкліканая ў суд Першамайскага раёна г. Мінска. У позве пазначана, што 8 траўня ў 15.30 павінна адбыцца судовае разбіральніцтва па адміністратыўнай справе ў дачыненні да Таццяны.

Вячаслаў Касінераў. Фота Юліі Дарашкевіч. Суд Цэнтральнага раёна 3 траўня разглядае справу Вячаслава Касінерава па арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (дробнае хуліганства) за зажжоны фаер на дазволеным мітынгу незалежных прафсаюзаў у Кіеўскім скверы. Суддзя - Вікторыя Шабуня.