Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. Суддзя Брэсцкага абласнога суда Герасімук 3 мая разгледзела скаргу блогера Сяргея Пятрухіна на ягонае адвольнае затрыманне 23 сакавіка напярэдадні масавага мерапрыемства, якое планавалася правесці ў Берасці.

Прафсаюз РЭП. 1 мая заканчваўся тэрмін папярэдняга папярэдняга расследвання па гучнай крымінальнай “справе прафсаюзаў”, але шанцаў на тое, што яна будзе закрыта альбо прыпынена, было вельмі мала.

Беларуская асацыяцыя журналістаў перадае, што напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) апублікавала заяву салідарнасці з журналістамі ў Беларусі, якія церпяць пераслед.

Назіральнікі накіравалі калектыўныя скаргі ў Пракуратуру Савецкага раёна г. Мінска і Упраўленне Следчага камітэта па г. Мінску па факце незаконнага затрымання 25 сакавіка перад назіраннем “Дня Волі” у Мінску і ўтрымання ў РУУС Савецкага раёна. Назіральнікі Наста Лойка, Ігар Багачык, Таццяна Мастыкіна, Максім Кавалёў, Андрэй Крэчка і Ганна Саханкова былі затрыманыя супрацоўнікамі ў цывільным, нягледзячы на бэйджы назіральнікаў і сінія камізэлькамі з надпісам "#СontrolBY", а таксама на ліст з інфармацыяй пра мэты і парадак назірання ад БХК, які быў адпраўлены у ГУУС Мінгарвыканкама яшчэ 20 сакавіка.

Мітынг, прысвечаны Святу працы 1 траўня 2018 года ў Мінску. 1 мая 2018 года года ў Мінску прайшоў мітынг, прысвечаны Святу працы і арганізаваны незалежнымі прафсаюзамі.

4 траўня з 17.00 да 21.00 у прасторы “ВЕРХ” (вул. Куйбышава, 22) адбудзецца чарговая сустрэча Жывой Бібліятэкі. Чытачы і Чытачкі могуць прачытаць, акрамя іншых, і Праваабаронцаў. 

Палітвязень Зміцер Паліенка. Нагадаем, што не так даўно палітвязня Змітра Паліенку перавялі з Жодзінскага шпіталя ў Бабруйскую калонію, дзе ён адбывае пакаранне.

Затрыманне ўдзельнікаў пікету ў Кіеўскім скверы 1 мая 2018 года. Фота: TUT.by Адміністрацыйныя справы затрыманых на першамайскіх дэманстрацыях актывістаў разгледзіць 2 мая суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Ілюстратыўнае фота: "Наша Ніва". У Мінску 1 траўня адбудзецца дазволены Менгарвыканкам мітынг у абарону правоў працоўных і супраць дэкрэту «Аб садзейнічаньні занятасці насельніцтва». Заяўка была пададзеная прафсаюзам РЭП. Паводле заяўкі, у акцыі могуць прыняць удзел да 2 тысяч чалавек.