19 красавіка 17-гадовага актывіста анархічнага руху Фёдара Бабанава затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК у якасці падазраванага па справе аб распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Пры гэтым міліцыянтаў цікавіла хутчэй не відэа, размешчанае на яго старонцы Укантакце, а актыўнасць хопца ў анархічным руху, яго сувязі і прыватнае жыццё. Фёдар, які пасля трохсуткавага арышту знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, распавёў ПЦ “Вясна” пра псіхалагічны ціск, які аказвалі міліцыянты падчас яго затрымання і зняволення. Затрымлівалі хлопца ў кабінеце ўчастковага, які вызваў яго быццам бы для падпісання нейкіх папер. У памяшканне зайшлі тры чалавекі ў цывільным, якія, не прадставіўшыся, адразу надзелі на Фёдара кайданкі. Яго вывелі з кабінета, пасадзілі ў машыну і павезлі ў ГУБАЗіК. І паездка туды суправаджалася шматлікімі пагрозамі.

19 траўня 17-гадовага актывіста анархічнага руху Фёдара Бабанава затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК у якасці падазраванага па справе аб распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Пры гэтым міліцыянтаў цікавіла хутчэй не відэа, размешчанае на яго старонцы Укантакце, а актыўнасць хопца ў анархічным руху, яго сувязі і прыватнае жыццё. Фёдар, які пасля трохсуткавага арышту знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, распавёў ПЦ “Вясна” пра псіхалагічны ціск, які аказвалі міліцыянты падчас яго затрымання і зняволення. Затрымлівалі хлопца ў кабінеце ўчастковага, які вызваў яго быццам бы для падпісання нейкіх папер. У памяшканне зайші тры чалавекі ў цывільным, якія, не прадставіўшыся, адразу надзелі на Фёдара кайданкі. Яго вывелі з кабінета, пасадзілі ў машыну і павезлі ў ГУБАЗіК. І паездка туды суправаджалася шматлікімі пагрозамі.

З 23 красавіка па 18 траўня пройдзе 63 сесія Камітэта ААН супраць катаванняў у Жэневе (Швейцарыя). На ёй афіцыйная дэлегацыя з Беларусі прадставіць свой перыядычны даклад у межах пятага цыкла. Альтэрнатыўны даклад, падрыхтаваны пры падтрымцы Freedom House і FIDH, прадставяць і беларускія праваабаронцы - юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка, старшыня "Прававой ініцыятывы" Вікторыя Фёдарава, сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта Павел Левінаў і старшыня Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская.

Рэспубліка Беларусь прадставіць чарговую справаздачу па па выкананні дзяржавай Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання на 63 сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН 27 красавіка. Ад часу ратыфікацыі Рэспублікай Беларусь Канвенцыі супраць катаванняў гэта пятае прадстаўленне даклада на аўтарытэтнай міжнароднай пляцоўцы.

Зміцер Дашкевіч Былы палітычны зняволены Зміцер Дашкевіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, ці ёсць шанц у палітвязняў выйсці з-за кратаў раней часу, пра “справу Жамчужнага” і ціск на “палітычных” у Горацкай калоніі.

Улады Беларусі парушылі правы былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саннікава. Такое рашэнне прыняў Камітэт ААН, куды Саннікаў падаў скаргу яшчэ ў 2012 годзе. 

Аляксандр Жыльнікаў. Фота: БелаПАН. У Вярхоўным судзе Беларусі на 29 траўня прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Жыльнікава. Як паведамляе каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда,  судовае паседжанне пачнецца на 9-30.

Сцяг на балконе офіса АГП У офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Мінску 24 красавіка ўвайшлі супрацоўнікі міліцыі на чале з супрацоўнікам Савецкага РУУС па прозвішчы Шкут і запатрабавалі зняць бел-чырвона-белы сцяг, які з 23 сакавіка быў вывешаны на балконе офіса. Як паведамляе прэс-служба АГП, сцяг лунаў на 17-м паверсе ў цэнтры горада - на вул. Веры Харужай.

Затрыманне. Фота: ПЦ "Вясна" Суддзя суда Маскоўскага раёна г. Мінска Арцём Русак 24 красавіка адмовіў у задавальненні калектыўнай скаргі актывістаў аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай грамады) Сяргею Спарышу, Валянціну Троцкаму, Ігару Краўчанку на рашэнне Мінгарвыканкама, якім было забаронена шэсце 25 сакавіка.

Міхаіл Жамчужны Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што 10 красавіка адміністрацыя калоніі №9 у г. Горкі вынесла палітвязню Міхаілу Жамчужнаму чарговае – ужо 27 спагнанне – у выглядзе 2 месяцаў змяшчэння ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).