Ларыса Шчыракова ў судзе. Суд Светлагорскага раёна разглядае адміністрацыйную справу журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай, якую вінавацяць па арт 22.9 КаАП, за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ.

Выстава “Кожны мае права ведаць свае правы” ў Віцебску. Фота "Віцебская Вясна". Некалькі дзён у межах “Уік-энду па правах чалавека” ў Віцебску працавала перасоўная выстава “Кожны мае права ведаць свае правы”.

Дзмітрый Паліенка. Фота "Радыё Свабода" Зьмітра Паліенку з Жодзінскага шпіталя перавялі ў Бабруйскую калёнію, дзе ён адбывае двухгадовы тэрмін за напад па міліцыянта. У Жодзінскім шпіталі палітвязень лячыў нагу. Пра гэта Радыё Свабода  паведаміла актывістка Марына Касінерава, якая лістуецца са Зьмітром Паліенкам.

Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва. Актывіст ствараемай партыі БХД Раман Ганчароў завяршыў сумны спіс удзельнікаў збору подпісаў у падтрымку беларускамоўнай адукацыі, якіх суды пакаралі штрафамі.

Юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Павел Сапелка і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэт Алег Гулак 20 красавіка прынялі ўдзел у кансультацыях экспертнага ўзроўню «Практыка ўзаемадзеяння з дагаворнымі органамі па правах чалавека». Мерапрыемства было арганізавана Міністэрствам замежных спраў у супрацоўніцтве з ПРААН у Рэспубліцы Беларусь і праводзілася ў межах выканання Міжведамаснага плана па рэалізацыі рэкамендацый, прынятых Беларуссю па выніках праходжання другога цыклу універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце ААН па правах чалавека, і рэкамендацый, адрасаваных дзяржаве дагаворнымі органамі па правах чалавека.

"Чарнобыльскі шлях-2014" Маладзечанскі райвыканкам 18 красавіка адмовіў мясцовым актывістам у заяўцы на правядзенне пікета, прымеркаванага да чарговай, 32-й гадавіны, аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Зміцер Лупач. Глыбоцкі раённы суд прысудзіў 35 базавых велічынь штрафу незалежнаму журналісту Змітру Лупачу. Па інфармацыі службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", судовае слуханне праходзіла 20 красавіка — у дзень, калі ў Мінску адбываўся з’езд ГА “БАЖ”, на які Зміцер Лупач павінен быў ехаць. Таму суд адбыўся без Змітра, працэс вёў суддзя Глыбоцкага райсуда Андрэй Тарасевіч. На ім прысутнічалі толькі жонка Змітра і яго калега, рэдактар газеты “Вольнае Глыбокае” Уладзімір Скрабатун.

"Чарнобыльскі шлях-2014" Маладзечанскі райвыканкам 18 красавіка адмовіў мясцовым актывістам у заяўцы на правядзенне пікета, прымеркаванага да чарговай, 32-й гадавіны, аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Праваабарончы ўік-энд у Віцебску 20 красавіка 2018 г. Распачаў трохдзённы цыкл асветніцкіх імпрэзаў прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня” ў Беларусі Андрэй Палуда, які ўвечары 20 красавіка прачытаў лекцыю ў арт-цэнтры VZAP.

Таццяна Канеўская (у цэнтры). Фота: "Гомельская Вясна".   Днямі кіраўнік аддзелам сацыяльнай абароны адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Таццяна Сердзюкова паведаміла гамяльчанцы Таццяне Канеўскай, што з ёй будзе скасавана дамова як з сацыяльным работнікам, паколькі Таццяна - актывістка руху, які аб’ядноўвае сваякоў асуджаных за наркотыкі - абвесціла пра свой намер зладзіць галадоўку пратэсту супраць несправядлівых прысудаў па арт. 328 “Захоўванне і распаўсюд наркатычных рэчываў”.