- Катэгорыя: Вясна
Маці аднаго з асуджаных да смяротнага пакарання па справе “магілёўскіх рыэлтараў” Людміла Гершанкова распавяла праваабаронцам аб праблемах, з якімі сутыкнуўся яе сын Ігар пры падачы нагляднай скаргі на імя старшыні Вярхоўнага суда. Згодна з адпаведнай працэдурай, да скаргі павінна прыкладацца копія прысуду, якая выдаецца асуджанаму. Аднак Ігар Гершанкоў, не маючы ў следчым ізалятары паперы для запісаў, зрабіў на старонках копіі некалькі сваіх пазнак і паметак. На гэтай падставе скаргу вярнулі заяўніку без разгляду.
- Катэгорыя: Вясна
18 студзеня ПЦ “Вясна” прадставіць вынікі маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2017 год. Запрашаем прадстаўнікоў медыя, калег-праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца гэтай тэмай, на прэзентацыю. Прэзентацыя справаздачы “Рэспубліка Беларусь: месцы несвабоды” будзе праходзіць на пляцоўцы Прэс-клуба па адрасе: г. Мінск, вул. Веры Харужай, З – 601. Пачатак у 13:30.
- Катэгорыя: Вясна
Прызначана дата суда па разглядзе касацыйнай скаргі былога фігуранта справы аб масавых беспарадках Змітра Крэмянецкага на рашэнне суда Маскоўскага раёна г. Мінска аб адмове ў спагнанні кампенсацыі з Камітэту дзяржаўнай бяспекі за незаконы арышт і ўтрыманне цягам 10 сутак у СІЗА.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з тэрміновым зваротам за захаванне жыцця Ігару Герашнкову і Сямёну Беражному, якіх 21 ліпеня 2017 года Магілёўскі абласны суд прыгаварыў да смяротнага пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
Рэгіянальны праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў накіраваў у жніўні 2017 года зварот ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з прапановаю ўнесці змены ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКаАП), каб выключыць неабгрунтаваную дыскрымінацыю асобаў, якія падвяргаюцца адміністрацыйнаму арышту па пастановах судоў.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Ганна Буйноўская пакарала 12 студзеня незалежную журналістку Любоў Лунёву штрафам у 980 рублёў па абвінавачанні ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ: падрыхтоўцы матэрыяла для тэлеканала “Белсат” без акрэдытацыі.
- Катэгорыя: Вясна
На зварот доўгатэрміновага назіральніка Аляксея Лапіцкага даць магчымасьць назіраць за ходам праверкі падпісных аркушаў з подпісамі прэтэндэнтаў і непасрэдна бачыць дакументы, старшыня Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі Сяргей Афанасенкаў адказаў коратка і паказальна.
- Катэгорыя: Вясна
Падобна, празрыстасць праверкі подпісаў і іншых дакументаў, якія прадстаўляюць у выбарчыя камісіі ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты, па-ранейшаму, застаецца дэкларатыўнай. Аб гэтым сведчаць адмовы выбаркамаў на просьбы прысутнічаць пры гтакой працэдуры, якія атрымліваюць назіральнікі камапаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік з Мазыра Уладзімір Целяпун атрымаў адказ з Мазырскай раённай выбарчай камісіі на сваю заяву аб допуску яго да праверкі падпісных лістоў вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў.