Міхаіл Жамчужны ў судзе. Палітвязень Міхаіл Жамчужны, ліставанне з якім адсутнічала некалькі месяцаў, нарэшце атрымаў магчымасць пісаць лісты сваім калегам, сябрам, паплечнікам і праваабаронцам.

Кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў. Фота з сацсетак Кіраўніку чачэнскага прадстаўніцтва праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Аюбу Ціціеву Шалінскі гарадскі суд Чачэнскай Рэспублікі ў закрытым рэжыме прызначыў меру стрымання ў выглядзе двух месяцаў арышту. 11 студзеня яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 228 Крымінальнага кодэкса РФ - «Незаконнае захоўванне наркатычных сродкаў у буйным памеры».

Сустрэча жыхароў вёскі Якімава Слабада і кіраўніцтва заводу 10 студзеня Сябра ініцыятыўнай групы па кантролю за працай завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ) у Светлагорску Анатоль Змітровіч накіраваў зварот у Камітэт дзяржаўнага кантролю РБ, паведамляе "Гомельская Вясна".

Назіральнік Алег Мацкевіч Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў скаргу старшыні Мінскага абласнога суду Крайко В. П. на дзеянні суддзяў Мінскага абласнога суду В. І. Тулейка і суду Барысаўскага раёну С. С. Герасімовіча. Адначасова праваабаронца абскардзіў пастанову суду Мінскай вобласці аб адхіленні хадайніцтва аб аднаўленні тэрміну на абскарджанне пастановы суддзі Герасімовіча С. С. ад 30 кастрычніка мінулага года.

Назіральнік Алег Мацкевіч Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў скаргу старшыні Мінскага абласнога суду Крайко В. П. на дзеянні суддзяў Мінскага абласнога суду В. І. Тулейка і суду Барысаўскага раёну С. С. Герасімовіча. Адначасова праваабаронца абскардзіў пастанову суду Мінскай вобласці аб адхіленні хадайніцтва аб аднаўленні тэрміну на абскарджанне пастановы суддзі Герасімовіча С. С. ад 30 кастрычніка мінулага года.

Тры апазыцыйныя палітычныя партыі — Абʼяднаная грамадзянская, Партыя БНФ і Сацыял-дэмакратычная (Грамада) — падалі некалькі скаргаў у суды на неўключэньне сваіх вылучэнцаў у склад участковых выбарчых камісій на выбарах у мясцовыя саветы. Суды, якія скончыліся 10 студзеня, пакінулі ўсе звароты партыйцаў без задавальненьня, піша Свабода. Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна», экспэрт кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Валянцін Стэфановіч, які шмат гадоў адсочвае выбарчыя кампаніі ў Беларусі, кажа Свабодзе, што ня памятае такога прэцэдэнту, каб суд задаволіў хоць адну скаргу апазыцыі на фармаваньне ўчастковых камісій.

Андрэй Бяляўскі каля будынку суда 11 студзеня 2018 года. У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 студзеня агучаны прысуд па справе мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага за захоўванне аднаго патрона.

Сябры камісіі Наталля Толмач і Тацяна Катуша падчас адбору аркушаў з подпісамі на праверку. Фота Аляксея Лапіцкага Жодзінская гарадская выбарчая камісія 9 студзеня пачала праверку падпісных аркушаў прэтэндэнтаў на дэпутацтва, якія пададзеныя ад 24-х ініцыятыўных груп. На паседжанні камісіі было паведамлена, што на 38 выбарчых акруг на дадзеным этапе здалі дакументы на праверку 75 прэтэндэнтаў у кандыдаты. Сярод іх 24 - вылучаюцца зборам подпісаў, 48 - ад працоўных калектываў, 2 - ад палітычных партый. Яшчэ тры ініцыятыўныя групы подпісы не здавалі.