Завяршыўся тэрмін падачы дакументаў у выбарчыя камісіі для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

Камера і арыштаваны. Ілюстрацыя з сацыяльных сетак. Выпадкі завочнага вынясення судовых пастаноў па адміністратыўных справах у дачыненні ад грамадзянскіх актывістаў – з’ява даволі звыклая. “Ды што на тыя суды хадзіць, калі рашэнне будзе вынесена цалкам прадказальнае?” – заяўляюць часам некаторыя актывісты, ігнаруючы судовыя паседжанні.

Аюб Ціціеў. Фота Алены Бурціной У дачыненні да затрыманага раніцай 9 студзеня кіраўніка прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Чачэнскай Рэспубліцы Аюба Ціціева распачалі крымінальную справу па артыкуле 228 КК РФ - «захоўванне наркотыкаў».

Раман Юргель Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель паведаміў, што ўпершыню за шмат гадоў яму было дазволена азнаёміцца з дакументамі і сабранымі подпісамі вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў па адной з выбарчых акруг.

Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтру “Вясна” запрашае на сустрэчу пра мірныя сходы ў Беларусі і яшчэ дзесяці краінах свету 15 студзеня (панядзелак) у 18:20 у Мінску.

Назіральнік Віктар Адзіночанка. 9 студзеня на паседжанні Пушкінскай акруговай камісіі №18 г. Гомеля былі разгледжаныя пакеты дакументаў, якія паступілі ад трох прэтэндэнтаў у кандыдаты: Аляксандра Кетурава (ад партыі левых “Справядлівы свет”), Лілі Лявоненка (ад працоўнага калектыву) і Галіны Цярэшчанка  (ад працоўнага калектыву і праз збор подпісаў). Дарэчы, апошняя з’яўляецца дзеючым дэпутатам аблсавета і старшынёй абласной арганізацыі ГА “Белая Русь”.

Кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў. Фота з сацсетак Як паведамляе Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" на сваёй старонцы ў фэйсбуку, раніцай 9 студзеня па дарозе на працу быў затрыманы кіраўнік грозненскага офіса Аюб Ціціеў.

“Няпоўнай і фармальнай” праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць праверку, якую правяла Мінская гарадская выбарчая камісія па фактах, выкладзеных у ягоным звароце ў ЦВК. Зварот тычыўся магчымага фінансавання з боку БРСМ удзелу студэнтаў у перадвыбарчых пікетах і прадстаўлення ім вызвалення ад заняткаў. Нагадаем, што ў сярэдзіне снежня праваабаронцам з ананімных крыніц стала вядомая перапіска ў закрытым чаце студэнтаў эканамічнага факультэта БДУ. З паведамленняў вынікае, што сакратарка “БРСМ” гэтага факультэту і начальнік штабу працоўных спраў БРСМ БДУ актыўна запрашалі студэнтаў браць удзел у перадвыбарчых пікетах па вылучэнні асобных кандыдатаў у дэпутаты ў якасці сябраў іх ініцыятыўных груп. Пры гэтым тым, хто пагодзіцца, абяцалі прэмію ў памеры 15 рублёў і вызваленне ад заняткаў на ўвесь дзень. З гэтай нагоды юрыст “Вясны” Валянцін Стэфановіч накіраваў заяву ў Цэнтрвыбаркам з просьбай правесці праверку па дадзеным выпадку і прыняць адпаведныя меры рэагавання.

Паседжанне Бярозаўскага райвыканкама 03.01.2018. Фота "Радыё Рацыя" Брэсцкая абласная арганізацыя Партыі БНФ абскардзіць у судзе Бярозаўскага раёна рашэнне Бярозаўскага райвыканкаму, паводле якога вылучаная ад БНФ Тамара Шчапёткіна не была ўключаная ў склад УВК па ўчастку №3 Бярозаўскага раёну па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. 

Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Фота з сайта greenbelarus.info Жыхары Светлагорска і бліжэйшай вёскі Якімава Слабада звярнуліся з калектыўнай скаргай у раённную інспекцыю прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла  праваабаронца Алена Маслюкова.