Суд прызнаў Ігара Клешчука, адміністратара «Групы Дармаедаў і Сацыяльных Утрыманцаў» у сацыяльнай сетцы УКантакце, вінаватым «у публічным закліку да правядзення пікетавання з парушэннем устаноўленага парадку» і на падставе часткі 1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях аштрафаваў на 30 базавых велічынь, што склала 690  рублёў. Прычынай для адміністратыўнага пераследу паслужыў рэпост інфармацыі аб правядзенні 29 кастрычніка ля будынка КДБ па праспекце Незалежнасці акцыі «Ланцуг памяці». Адміністратыўны працэс у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска адбыўся 28 снежня, пастанову пра штраф вынес суддзя Сяргей Л.А.

Лідзія Ярмошына. Фота: Аляксандр Корсакаў, TUT.BY Назіральнік з Віцебска Леанід Свецік унёс у Цэнтрвыбаркам прапанову даць указанне ніжэйстаячым выбарчым камісіям апублікаваць у афіцыйных медыя свае бюджэты.

Юрый Казакевіч. Фота: "Берасцейская Вясна". У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраванае паведамленне актывіста з Баранавіч Юрыя Казакевіча, якое тычылася парушэння права грамадзяніна на мірныя сходы. Як паведамляе “Берасцейская Вясна”  , нумар рэгістрацыі звароту: 3060/2017  ад 04.09.2017г.

Андрэй Бяляўскі. Фота: Радыё Свабода. Крымінальная справа мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага за захоўванне аднаго патрона, перададзеная ў суд Ленінскага раёна Мінска. Згодна з ч. 1 арыкула 295 Крымінальнага кодэкса РБ, яму можа пагражаць абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі, ці папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

20 снежня Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу на вынясенне двух смяротных прысудаў у ліпені гэтага года – Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному. Еўрапейскі саюз чакае, што ўлады Беларусі заменяць гэтыя два прысуды на не смяротныя і ўвядзе мараторый на любое прымяненне смяротнага пакарання.  

Наталля Сляпян. Фота: sch53.minsk.edu.by Пра чарговы факт выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу ў Мінску паведамляе  Андрэй Бажко на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках.

Валанцёры Праваабарончага цэнтру "Вясна" напярэдадні выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28га склікання распавялі пра свой досвед назірання.  Юрый Мяцельскі

21 снежня ў Мінску адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзевяты раз праводзіла Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый. 

Белаазёрская гарадскя выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў на 15 выбарчых акругаў зарэгістравала 13 ініцыятыўных групаў беспартыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты.