- Катэгорыя: Вясна
Скарга актывіста Рыгора Грыка, накіраваная ў Баранавіцкую пракуратуру з нагоды яго адвольнага затрымання, у выніку апынулася ў таго ж органа, які і здзейсніў парушэнне закона.
- Катэгорыя: Вясна
21 снежня ў Мінску адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзевяты раз праводзіла Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску працягваюць судзіць аўтараў расійскага інфармагенцтва Regnum, якім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў распальванні нацыянальнай варожасці ў складзе групы асобаў. 20 снежня ў судзе Сяргей Шыптэнка працягнуў даваць паказанні. Ён паведаміў, што не парушаў законаў Расійскай Федэрацыі і запытваецца, на падставе якіх законаў беларускія эксперты робяць высновы пра парушэнні. Лічыць, што патрэбнай экспертызы не праводзілася, а ўсё абвінавачанне без падцвяржаемых фактаў.
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі ў Беларусі Васіль Коўтун распавёў ПЦ "Вясна" аб тым, як адбывалася судовае слуханне па скарзе на забарону пікету на плошчы Свабоды ў Мінску, арганізатары якога хацелі выступіць супраць парушэння правоў грамадзян на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў. Судовае слуханне, якое праходзіла 15 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пад старшынствам суддзі Паліны Анціпчук, завяршылася прадказальнай адмовай у задавальненні скаргі.
- Катэгорыя: Вясна
Эксперты Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага камітэта падрыхтавалі агляд сітуацыі са свабодай мірных сходаў у Беларусі ў 2016-2017 гг. Аналітычны дакумент з’яўляецца часткай рэгіянальнага праекта Міжнароднага цэнтра некамерцыйнага права (ICNL)*. Раней у межах ініцыятывы прадстаўлены вынікі маніторынгу свабоды мірных сходаў у пяці балканскіх краінах. Цяпер на сайце ICNL даступны аналагічны агляд па Беларусі. “У апошнія гады назіраецца павелічэнне колькасці і інтэнсіўнасці акцый пратэстаў у рэгіёне Заходніх Балканаў і Усходняга партнёрства. У той жа час, краіны зазналі значнае павелічэнне абмежаванняў на права на свабоду мірных сходаў”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе ICNL з нагоды публікацыі справаздачы па Беларусі і васьмі іншых краінах, у тым ліку Арменіі і Малдовы.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску працягваюць судзіць аўтараў расійскага інфармагенцтва Regnum, якім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў распальванні нацыянальнай варожасці ў складзе групы асобаў, паведамляе БАЖ. У другі дзень перад працэсам у залі каля 30 чалавек, учорашняга ажыятажу няма. Сярод іх, як і ўчора, праваабаронцы Андрэй Бастунец, Алег Агееў, Павел Сапелка.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Пракаповіч адбывае дзесяцісуткавы арышт у ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
18 снежня ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся судовы працэс па так званай справе “Рэгнума”.
- Катэгорыя: Вясна
На прэзентацыю папяровай версіі часопіса пра гендэр і сэксуальнасць «MAKEOUT» учора ўвечары наляцелі супрацоўнікі сталічнай міліцыі.