Андрэй Бяляўскі. Фота: Радыё Свабода. Андрэю Бяляўскаму, супраць якога была ўзбуджаная крымінальная справа за захоўванне патрона, прад’яўленае абвінавачванне па ч.2 арт. 295 КК РБ (Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і г.д.). Пра гэта Бяляўскі паведаміў сябрам 12 снежня, пасля чарговага допыту ў Следчым камітэце.

Шмат хто хоча стаць юрыстам і юрысткай, каб бараніць свае правы і правы іншых, дамагацца справядлівасці і мяняць свет да лепшага? Вось мы старанна атрымліваем веды і навыкі, набіраемся вопыту і здаецца ўжо набліжаемся да праўды, як раптам прыходзіць расчараванне. Чаму так адбываецца і што з гэтым рабіць?

Павел Сапелка Навіна аб тым, што ў Магілёўскім спецвучылішчы закрытага тыпу № 2 збілі шасцярых навучэнцаў, адзін з якіх трапіў у бальніцу з пераломам пазваночніка, узбударажыла многіх.  На жаль, у грамадстве практычна няма інфармацыі аб спецыяльных вучэбна-выхаваўчых установах, у якія накіроўваюцца непаўнагадовыя, якія здзейснілі злачынства або некалькіх правапарушэнняў.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 6 снежня палітвязень Міхаіл Жамчужны пакараны 10 суткамі ШІЗА за “невыкананне законнага патрабавання прадстаўніка адміністрацыі следаваць у атрад”. Гэта ўжо 14-е пакаранне ШІЗА і ПКТ, якое накладзена на Жамчужнага за час ягонага знаходжання ў калоніі №9 г. Горкі, куды ён быў пераведзены ў ліпені бягучага года.

Мікалай Статкевіч у кайданках. Фота з сацыяльных сетак. Памежныя службы Беларусі затрымалі лідэра Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалая Статкевіча, калі той кіраваўся разам з жонкай на сваім аўтамабілі ў Літву. Марына Адамовіч паведаміла ў фэйсбуку наступнае:

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Генеральная пракуратура пакінула скаргу юрыста ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці службовых асобаў Маладзечанскага райвыканкама без разгляду па сутнасці.

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ 8 снежня ў судзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці адбыўся разгляд скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесенае яму адміністрацыяй калоніі № 9 у жніўні бягучага года спагнанне ў выглядзе пяці сутак ШІЗА. 

Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі выпусціў Заключныя заўвагі па выніках разгляду 20-23-яй перыядычных справаздач Беларусі на 94-й сесіі Камітэта, якая прайшла ў лістападзе 2017 года. Пра гэта паведамляецца на сайце Антыдыскрымінацыйнага цэнтра "Мемарыял".

Дзень правоў чалавека ў Магілёве 10 снежня 2017 года. Фота: mspring.online Магілёўскія праваабаронцы адзначылі Дзень правоў чалавека сумесным выступам у грамадскім цэнтры «Кола». Прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэта, Магілёўскага праваабарончага цэнтра, ПЦ«Вясна», незалежнага прафсаюза РЭП і цэнтра па абароне правоў дзяцей распавялі, чым жыла праваабарончая супольнасць горада ў 2017 годзе. Прапануем рэпартаж ад mspring.online.

Напярэдадні святкавання чарговай гадавіны прыняцця важнага для чалавецтва дакумента – Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у Светлагорску прадстаўнікамі ПЦ “Вясна” была зладжана нетрадыцыйная акцыя.