Дзедаўшчына – гэта злачынствы ў войску. І калі салдат сутыкаецца з гэтай праблемай, яе не трэба замоўчваць. Трэба дзейнічаць рашуча і хутка, лічаць праваабаронцы. Сваякі салдатаў павінны разумець: калі яны не паведамяць пра гэтыя злачынствы дзяржаўным органам, то гэтага не зробіць ніхто.

Максім Вінярскі Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі, які сёння ў 8 раніцы павінен быў выйсці на волю з Акрэсціна пасля арышту, знік. 

Зміцер Паліенка. Зьмітра Паліенку пасадзіла на сем сутак у ШЫЗА. Пра гэта 23-гадовы вязень сумленьня напісаў у паштоўцы свайму сябру, актывісту анархісцкага руху Вячаславу Касінераву, які даслаў паштоўку «Свабодзе».

Акцыя «Марш раззлаваных беларусаў 2.0." 21 кастрычніка. Фота: Control.by 21 кастрычніка 2017 года ў Мінску адбылася акцыя «Марш раззлаваных беларусаў 2.0.", арганізаваная Беларускім Нацыянальным Кангрэсам.

Анісія Казлюк Актывістку валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра “Вясна” па вяртанні з Літвы затрымалі беларускія памежнікі вечарам 22 кастрычніка.

У другі дзень IV Беларускага праваабрончага форума на паралельным мерапрыемстве “Грамадскія праваабарончыя кампаніі. Мэты, выклікі і перспектывы” выступіла восемь прадстаўнікоў кампаній розных накірункаў дзейнасці. Мадэраваў ход прэзентацый і дыскусіі правабаронца з “Вясны” Андрэй Палуда. Кожны з выступоўцаў распавядаў пра мэты і задачы сваёй кампаніі, а таксама пра іх актуальнасць на сёняшні дзень і пра прамежкавыя вынікі.

Дыскусія “Новый выклікі для правоў чалавека ў лічбавую эпоху” Другі дзень IV Беларускага праваабарончага форуму быў вельмі насычаным і ўключаў шмат паралельных мерапрыемстваў, на якіх асвятляліся самыя розныя тэмы, так ці інакш звязаныя з правамі чалавека.

Уладзімір Яворскі і Валянцін Стэфановіч У 2013 годзе падчас ІІІ Беларускага праваабарончага форума было прэзентавана Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень». Праз чатыры гада, падчас цяперашняга праваабарончага форуму, праваабаронцы Уладзімір Яворскі і Валянцін Стэфановіч падзяліліся досведам выкарыстання распрацаваных тады крытэраў для вызначэння палітычных зняволеных.

21 кастрычніка 2017 года Мы, удзельнікі IV Беларускага праваабарончага форума, рашуча пратэстуем супраць прэвентыўных затрыманняў актывістаў напярэдадні акцыі “Марш абураных беларусаў”, якая ладзіцца 21 кастрычніка 2017 года ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы.

Акцыю пратэсту пад назвай «Марш абураных беларусаў 2.0» плануюць правесці сёння ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта ў СМІ заявіў лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч.  Палітык таксама праінфармаваў аб гэтым Менгарвыканкам у паведамляльным парадку. Заяўленыя і патрабаванні ўдзельнікаў акцыі патэсту: праблема дзедаўшчыны ў беларускім войску, адмена Дэкрэту Прэзідэнта№ 3, нізкі ўзровень жыцця.