Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні. Фота: БелаПАН. Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы бачыць сваёй задачай набліжэнне Беларусі да каштоўнасцяў Савета Еўропы, заявіў дакладчык ПАСЕ Андрэа Рыгоні 23 лістапада ў Мінску на сустрэчы з намеснікам прадстаўніка Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком. Пра гэта піша БелаПАН.

Паседжанне па фармаванні Віцебскай гарадской выбарчай камісіі. 22 лістапада 2018 У Віцебску 22 лістапада на сумесным пасяджэнні гарвыканкама і гарсавета дэпутатаў была ўтворана Віцебская гарадская выбарчая камісія. Пра хаду і вынікі пасяджэння распавёў наш назіральнік Леанід Свецік, які прысутнічаў там.

Сярод 75 краінаў-суаўтараў рэзалюцыі, якія выразна заявілі пра неабходнасць абароны праваабаронцаў, Беларусь не значыцца. Такім чынам беларускія ўлады засведчылі сваю рэальную пазіцыю адносна праваабарончай супольнасці, лічыць кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі. Праект Рэзалюцыі аб ролі праваабаронцаў, прапанаваны МЗС Нарвегіі, быў распрацаваны ў цесным супрацоўніцтве з грамадзянскай супольнасцю. Дакумент быў прыняты кансэнсусам на пасяджэнні Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 20 лістапада. Разам з Нарвегіяй,  суаўтарамі рэзалюцыі з’яўляюцца 75 краінаў.

Кожны год праваабаронцам становяцца вядомыя новыя і новыя факты прымусовай працы ў Беларусі. Часта гэта звязана з сезонам прыборкі ўраджаю, ці нарыхтоўкай сена, або расчысткай лесапалосы. На сельгасработы вывозяць не толькі супрацоўнікаў розных прадпрыемстваў, але і супрацоўнікаў навучальных устаноў, а таксама студэнтаў і нават школьнікаў. Часам, такая «праца» прыводзіць да трагічных наступстваў. Але гэта не спыняе чыноўнікаў зноў і зноў выдаваць пастановы і распараджэнне аб прыцягненні грамадзянаў да прымусовай працы.

Прэзентацыя першых кніг з серыі “Беларуская турэмная літаратура” з удзелам аўтараў і іх прадстаўнікоў адбудзецца ў Мінску 28 лістапада. На суд чытача будуць прадстаўленыя дзённікі былых палітвязняў Змітра Дразда і Ігара Аліневіча.

Адаптацыйныя метады працы з’яўляюцца ключавымі ў забеспячэнні доступу грамадзянскай супольнасці да замежнага фінансавання ў абмежавальных умовах, адзначаецца ў новым даследаванні Фонда дамоў правоў чалавека (HRHF). Як адзначае HRHF, усё больш і больш краінаў прымаюць абмежавальныя і стыгматызуючыя законы і практыкі, якія перашкаджаюць замежнаму фінансаванню грамадзянскай супольнасці, арганізацый і праваабаронцаў, асабліва ў галіне правоў чалавека.

Прадстаўнікі Правацэнтрысцкай кааліцыі пад час прэс-канферэнцыі, прысвечанай мясцовым выбарам. Фота: ПЦ "Вясна" Правацэнтрысцкая кааліцыя заявіла пра актыўны ўдзел у мясцовых выбарах у межах кампаніі назірання “Права выбару-2018”.

Светлагорскі раённы выканаўчы камітэт не дазволіў мясцовым грамадскім і экалагічным актывістам правесці 23 лістапада пікет насупраць завода беленай цэлюлозы. Праз пікет актывісты Светлагорска хацелі выказаць занепакоенасць станам навакольнага асяроддзя ў выніку ўвода ў дзеянне завода беленай цэлюлозы, супраць будаўніцтва якога яшчэ ў 2012 годзе падпісаліся 10191 жыхароў горада і Светлагорскага раёна.

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Жодзіна Аляксей Лапіцкі сутыкнуўся з неапраўданым абмежаваннем права наведвальнікаў дзяржустаноў па выбарчых пытаннях. Сутнасць інцыдэнту палягае ў тым, што ў будынку Жодзінскага гарвыканкама адміністрацыяй быў уведзены адмысловы рэжым наведвання дзяржустановы для “некаторых наведвальнікаў”. Па інфармацыі назіральніка, гэта праявілася ў абмежаванні міліцэйскай аховай на прахадной права свабодна перамяшчацца па будынку выканкама і камунікаваць з адказнымі чыноўнікамі па выбарчых пытаннях.

Ніна Багінская. Фота: Радыё Свабода. Колькась пакараных за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі «Маршы абураных беларусаў 2.0», якая адбылася 21 кастрычніка ў Мінску, працягвае расці. Так, роўна праз месяц, суд Першамайскага раёна сталіцы разгледзеў адміністратыўную справу 70-гадовай актывісткі Ніны Багінскай. Суддзя Таццяна Ліннік 21 лістапада вынесла пастанову ад прыцягненні актывісткі да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь за парушэнне артыкула 23.34 КаАП РБ. Ніна Багінская на судзе не прысутнічала.