Паседжанне па фармаванні Брэсцкай гарадской выбарчай камісіі. Фота з city-brest.gov.by У Брэсце сфармаваныя Брэсцкая абласная і Брэсцкая гарадская выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. Прадстаўнікі дэмакратычнага блоку Брэста не праявілі цікавасці да гэтага этапа выбарчай кампаніі.

У Баранавічах пры поўнай адсутнасці “конкурсу” і прадстаўнікоў апазіцыі сфармаваныя гарадская і раённая выбарчыя камісіі.

Аршанскі райвыканкам 12 з 13-ці сябраў утворанай камісіі на папярэдніх парламенцкіх выбарах уваходзілі ў акруговую камісію, але і астатні ўдзельнічаў у працы выбаркамаў іншага ўзроўню.  

Мікалай Статкевіч. Фота: svaboda.org Міколу Статкевіча выклікаюць у Ленінскі РУУС Менску «за заклікі ў фэйсбуку» адсьвяткаваць 25 сакавіка 2018 году сотую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе Свабода.

Валянціна Мартыненка. Фота: novopolotsk.by Конкурсу ў гарадскую выбарчую камісію не было: 13 вылучаных прэтэндэнтаў адзінагалосна абраныя на 13 вакантных крэслаў. Сярод іх – ніводнага прадстаўніка незалежных грамадскіх аб’яднанняў ці апазіцыйных партый.

Галасаванне па кандыдатурах у Жодзінскую гарадскую выбарчую камісію. Фота Аляксея Лапіцкага. На паседжанні прэзідыумаў выканкаму і гарсавета дэпутатаў па стварэнні Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі прысутнічала 22 чалавекі разам з назіральнікам. Галасаванне па кандыдатурах вялося паасобна. Рашэнні прымаліся па кожнай кандыдатуры і былі адзінагалоснымі. Праводзілі сход старшыня Жодзінскага гарсавета Наталля Сушко, і в.а. першага намесніка старшыні Жодзінскага гарвыканкама Сяргей Конан.

Будынак Гомельскага аблвыканкама. Фота: Радыё Свабода. Гомель. 23 лістапада на сумесным паседжанні Гомельскага аблвыканкаму і прэзідыўма абласнога савета дэпутатаў па фарміраванню абласной выбарчай камісіі адбылося галасаванне па кандыдатурах. На 13 месцаў было пададзена 18 заяў. Ажыццяўлялася рэйтынгавае галасаванне. Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Гомельскага аблвыканкама Д.А. Ражкоў, які прадстаўляў кандыдатаў у камісію, падкрэсліў, што чыноўнікі не абавязаны абгрунтоўваць сваё рашэнне па ўключэнні альбо неўключэнні ў склад камісіі. У выніку кандыдат ад партыі левых "Справядлівы свет" атрымаў 1 голас, а кандыдатка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Зінаіда Шуміліна - 0. Тыя, хто прайшлі - атрымалі "адзінагалосную" падтрымку. На прайшла "апазіцыя" і ў склад Гомельскай гарадской выбарчай камісіі: прадстаўнікі АГП і “Справядлівага свету” не набралі дастатковай колькасці галасоў.

У Бабруйску 24 лістапада сфармавалі гарадскую выбарчую камісію. Ад партый у склад камісіі вылучаліся тры прадстаўнікі, але апазіцыянераў не ўключылі. Як паведаміў наш назіральнік Сяржук Лацінскі, сумеснае паседжанне гарадскога выканкама і гарадскога савета дэпутатаў па фармаванні выбарчай камісіі доўжылася каля 30 хвілінаў. На 13 месцаў у камісіі прэтэндавалі 18 чалавек. Сябраў камісіі абіралі адкрытым галасаваннем.

Будынак Гарадзенскага выканкаму 24 лістапада ў Гродна адбыліся адразу два паседжанні па фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій. Прадстаўнікамі Гарадзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў была сфармавана Гарадзенская абласная выбарчая камісія, а на сумесным паседжанні Прэзідыума Гарадзенскага гарсавета і гарвыканкама была ўтворана Гарадзенская гарадская выбарчая камісія.

Мінская гарадская выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў сфарміраваная ў Мінску 24 лістапада. Фота агенцтва "Мінск-Навіны". Мінская гарадская выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў сфарміраваная ў Мінску 24 лістапада. У склад камісіі абраныя 13 чалавек, сярод іх – ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый.