Як паведаміў Праваабарончаму цэнтру "Вясна" Ілья Сянько, які быў затрыманы 10 кастрычніка з расійскім філосафам і гісторыкам Пятром Рабавым у Баранавічах, 22 лістапада ў дачыненні да яго быў складзены пратакол за адміністрацыйнае правапарушэнне па арт. 17.10 КаАП - «Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».

Экспертная камісія ў галіне смяротнага пакаранння правяла сустрэчу з усімі зацікаўленымі ў Брэсце, паведамляе "Берасцейская Вясна".

Стваральнікі альтэрнатыўнага законапраекта падкрэсліваюць, што існуючы Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» не адпавядае ні Канстытуцыі краіны, ні ўзятым Беларуссю на сябе міжнародным абавязальніцтвам, паколькі фактычна знішчыў магчымасць выказвання меркавання ў форме мірнага сходу.

Назіральнік Алег Мацкевіч Для вылучэння ў склад Барысаўскай раённай выбарчай камісіі было пададзена 16 заявак у Барысаўскі райвыканкам. Сярод іх: 9 – ад грамадзянаў шляхам збору подпісаў, 7 – ад палітычных партый і іншых грамадзкіх аб’яднанняў (БСДП Грамада, РГА “Белая Русь”, ГА БРСМ, ГА “Беларускі саюз жанчын», Беларускае грамадзкае аб’яднанне вэтэранаў, ФПБ, Беларускае таварыства Чырвонага крыжа).

Уладзімір Неўмяржыцкі. Фота Юрыя Ляшэнка. У судзе Мазырскага раёна 23 лістапада адбылося судовае паседжанне па адміністратыўнай справе Уладзіміра Неўмяржыцкага, якога звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – "Маршы абураных беларусаў-2.0", які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка.

Аналітыкі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», азнаёміўшыся на этапе фармавання выбарчых камісій са зместам рубрык «Выбары 2018» на афіцыйных сайтах выканкамаў і гарадскіх адміністрацый, рэкамендуюць ЦВК пашырыць пералік абавязковых для публікацыі звестак, а выканаўчым органам - больш адказна падыходзіць да інфармавання грамадзянаў пра падрыхтоўку і правядзенне бягучай выбарчай кампаніі. Адкрытасць і празрыстасць выбарчых працэсаў з'яўляецца адной з умоваў правядзення свабодных выбараў. Таму любы рэальны прагрэс у пытаннях інфармавання пра правядзенне выбараў станоўча адбіваецца на ацэнках назіральнікаў і ўплывае на агульную ацэнку празрыстасці выбараў.

Магілёўскі гарвыканкам. Фота: mspring.online 23 лістапада на сумесным пасяджэнні Прэзыдыума Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў і Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэту была ўтворана Магілёўская гарадская камісія па выбарах дэпутатаў Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў 28-га склікання.

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў адказ з Пракуратуры Мінскай вобласці на сваю скаргу аб правядзенні дадатковай праверкі па дачыненні старшыні і начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкам да гібелі вучаніцы сярэдняй школы №11 Вікторыі Папчэні.

Ці ведаеце вы, што кожную хвіліну 24 чалавекі вымушаны пакінуць родныя месцы з-за вайны, пераследу або страху за сваё жыццё? А пра тое, што на сёння кожны/ая 113-й чалавек у свеце знаходзіцца ў падобнай сітуацыі?

Сумеснае паседжанне Гомельскіх гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама па пытанні стварэння гарадской выбарчай камісіі. Фота Леаніда Судаленкі. Сумеснае паседжанне Гомельскіх гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама па пытанні стварэння гарадской выбарчай камісіі адбылося 22 лістапада. З 18 прапанаваных для разгляду кандыдатур у склад камісіі былі абраныя 13 сябраў.