Удзельнікі круглага стала аб парушэннях акадэмічных свабод у Беларусі Тэму парушэння акадэмічных свабод у Беларусі абмеркавалі праваабаронцы і актывісты студэнцкага руху з Беларусі і Украіны 31 траўня ў Кіеве.

Паліна Шарэнда-Панасюк  Берасцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк  пераведзена са статуса сведкі ў статус падазраванай па справе вывешанага  ў Берасці банера з надпісам: “Лукашенко, ты у...д! Хватит грабить наш народ!”. Крымінальную справу справу за абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт 368 КК) узбудзіў Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта РБ. 

Будынак СІЗА КДБ. Фота: БелаПАН Зьмітра Новіка зноў перавялі ў СІЗА КДБ, паведаміла Радыё Свабода грамадзкая прадстаўніца сем’яў затрыманых у справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў  Ніна Шыдлоўская.

Выстава "Я і мае правы" ў дзіцячай раённай бібліятэцы г. Светлагорска Урачыстае адкрыццё выставы "Я і мае правы" адбылося 31 траўня ў дзіцячай раённай бібліятэцы г. Светлагорска.  Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня абароны правоў дзіцяці, які адзначаецца 1 чэрвеня. Арганізаваць незвычайную і цікавую выставу дапамаглі мясцовыя прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Алесь Бяляцкі. Фота svaboda.org Навіну пра ўзнагароджаньне міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча граматай Нацыянальнага сходу за дзейнасьць ва «ўмацаваньні правоў і свабодаў грамадзян» пракамэнтаваў Радыё "Свабода" старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі.

Павел Левінаў. Фота DW 30 траўня каля 10-ай гадзіны вечара супрацоўнікамі міліцыі РАУС Першамайскага раёна Віцебска быў затрыманы праваабаронца Павел Левінаў. Пра гэта паведаміў яго брат Андрэй Левінаў.

Апошні даклад, падрыхтаваны Майна Кіяі ў якасці спецдакладчыка па свабодзе мірных сходаў і асацыяцыі, на 35-й сесіі Савета па правах чалавека ААН у чэрвені будзе прадстаўляць яго пераемніца Аналіза Чампі (Італія). Даклад прысвечаны ролі грамадзянскай супольнасці ў змене грамадства да лепшага.

Леанід Кулакоў. Фота: "Наша ніва". Фактамі жорсткіх і прыніжаючых годнасць відаў абыходжання з адміністрацыйна арыштаванымі ў апошні час нікога ў Беларусі не здзівіш. Асабліва пасля масавых сакавіцкіх акцый пратэсту, калі іх удзельнікаў каралі арыштамі і змяшчалі ў ізалятары часовага ўтрымання і цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Інфармацыя арыштаваных аб умовах утрымання была пакладзеная ў аснову “Аналітычнага агляду па ўмовах утрымання адміністрацыйна арыштаваных за мірныя акцыі ў сакавіку 2017 года” ў Мінску".

Віктар Мароз. Адзін з затрыманых Па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, мянчук Віктар Мароз, даслаў паштоўку супрацоўніцы Свабоды. Зваротны адрас — СІЗА № 1, Валадарскага, 2-88.

Сяргей Верамеенка ў судзе. Фота Уладзіміра Хільмановіча. Суд Ленінскага раёна Гародні 30 траўня вынес пастанову па справе Сяргея і Вольгі Верамеенкаў, якіх звінавацілі у правядзенні пікетавання, якое выявілася ў дэманстрацыі бела-чырвона-белага сцяга ў сацыяльных сетках.  Адміністратыўную справу па арт 23.34 КаАП разглядаў суддзя Руслан Гурын.