Яўген Палтаржыцкі. Фота: svaboda.org Фігурант справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Яўген Палтаржыцкі пераведзены на хатні арышт.

Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская Суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Сусла пакараў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову штрафам у 35 базавых велічыняў за стрым у інтэрнэт.

Ілюстрацыйнае фота FIDH З канца сакавіка ў Расіі, пры адсутнасці дастатковай увагі з боку сусветнай грамадскасці, пачаўся новы віток рэпрэсій у дачыненні да мірных маніфестантаў. У розных гарадах краіны былі затрыманы каля 1500 чалавек.

18 траўня ў Менску адбылося абмеркаваньне пэрыядычнага дакладу ў справе выкананьня Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах чалавека. Дакумэнт пададзены ўрадам Беларусі ў Камітэт правоў чалавека ААН. Мерапрыемства ладзілася сумесна прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і Міністэрствам замежных спраў.

Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода. 18 мая выйшаў на волю з Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна пасля 15-суткавага арышту лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

У сталічных судах 19 траўня працягнецца разгляд спраў удзельнікаў першамайскай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

Рыгор Крывіцкі ў судзе. Сябра Руху “За Свабоду” з Мазыра, інваліда другой групы Рыгора Крывіцкага суд Мазырскага раёна 18 траўня пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь. Яго прызналі вінаватым  ва ўдзеле і арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (арт 23.34 КаАП), прычым у другі раз.

Грамадзкая актывістка Наталля Папкова “Нас кармілі аўсянкай і хлебнымі катлетамі з пахам сапсаванага мяса, а па чацьвяргам у хлебных катлетах трапляліся рыбныя косткі, - распавяла сайту “Берасцейская Вясна” аб сваім 15 суткавым арышце грамадзкая актывістка Наталля Папкова.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў адпушчаны на свабоду.

Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач Ініцыятарам пераследу Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача выступіла міжраённае аддзяленне КДБ.