- Катэгорыя: Вясна
Адвакаты, якіх беларуская дзяржава пазбавіла ліцэнзій, у спецпраекце Свабоды распавядаюць, як жыць бяз права працаваць па прафэсіі. 31 кастрычніка суд не задаволіў пазоў Ганны Бахціной да Міністэрства юстыцыі. Экс-адвакатка, якая абараняла фігуранта «Справы патрыётаў» Міраслава Лазоўскага, дамагалася вяртаньня ёй адвакацкай ліцэнзіі і адмены рашэньня кваліфікацыйнай камісіі, якая ў верасьні пастанавіла, што Бахціна ня можа займацца адвакацкай практыкай нібыта празь нізкую кваліфікацыю.
- Катэгорыя: Вясна
Лідзкага актывіста Валерыя Мінца вінавацілі паводле міліцэйскага пратаколу ў закліках да несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня ў Менску.
- Катэгорыя: Вясна
Былы фігурант “справы графіцістаў” не паспеў прыехаць у Смаргонь да бацькоў, як пачаліся тэлефанаванні з міліцыі. Ён не адказваў на званкі, бо кажа, што праваахоўнікі дзёргаюць яго з розных нагодаў у кожны прыезд у горад. У выніку дадому прынеслі позву на допыт у РАУС - на 12:00 4 лістапада.
- Катэгорыя: Вясна
На станцыі метро “Магілёўская” супрацоўнікі міліцыі раніцай 3 лістапада затрымалі актывістку КХП-БНФ Алу Гуцаву, якая раздавала мінакам запрашэнні на акцыю ўшанавання памяці ахвяраў сталінскага рэжыму “Дзяды”. Адразу пасля затрымання ў 7-40 раніцы яе адвялі ў апорны пункт міліцыі і склалі пратакол апытання ў сувязі з тым, што жанчына нібыта здзейсніла адміністратыўнае правапарушэнне па арт 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнікі праваахоўных органаў працягваюць выкарыстоўваць нефармальныя размовы як інструмент ціску на актывістаў. Пра нядаўні выпадак распавяла актывістка анархічнага руху з Маладзечна.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 2 лістапада на літоўска-беларускай мяжы памежнікамі быў затрыманы ўкраінскі праваабаронца Назарый Баярскі. Яго знялі з цягніка «Вільня-Менск» на чыгуначнай станцыі Гудагай.
Чаму міністр Шуневіч паспешліва адмяніў прыём па пытанні датэрміновага вызвалення асуджанага Кучуры?
- Катэгорыя: Вясна
Жонка асуджанага Пятра Кучуры, які адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК-15, пасля першай адмовы ўсё ж была запрошаная на 1 лістапада на прыём да кіраўніка МУС. З Ігарам Шуневічам яна хацела абмеркаваць сітуацыю з пастаяннай адтэрміноўкай умоўна-датэрміновага вызвалення мужа. Але на працягу двух тыдняў, якія заставаліся да прызначанага прыёму, рашэнне ведамства імкліва мянялася. Спачатку ёй напісалі пра прыпыненне рашэння аб прыёме міністрам да разгляду паступіўшай ад яе скаргі, затым паведамілі пра спыненне перапіскі з ёй па пытанні УДВ, а за тыдзень да прызначанага часу прыём канчаткова адмянілі. У той жа час начальнік калоніі загадаў асуджанаму тэлефанаваць і пераканаць жонку, каб не ішла на прыём да міністра. «Муж адмовіўся», - кажа Людміла Кучура. - «Але значыць, яны чагосьці баяцца?»