Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода. 20 лістапада Партызанскі раённы суд Мінску аштрафаваў апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка на 40 базавых велічынь (920 рублёў), паведамляе Радыё Свабода.

Заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны. Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, учора, 16 лістапада, скончыўся 5-суткавы тэрмін змяшчэння ў ШІЗА палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Гэта ўжо 11-ае спагнанне, якое асуджаны атрымаў з пачатку жніўня бягучага года ад адміністрацыі калоніі №9 г. Горкі. Верагодна, сёння будзе вынесена чарговае.

Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) і ўдзельнікі канферэнцыі "Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі", якая прайшла 16 лістапада ў Мінску, патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць пераслед журналістаў-фрылансараў, паведамляе БелаПАН. Канферэнцыя, арганізаваная МФЖ сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, сабрала каля 50 удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Вялікабрытаніі, Германіі, Нарвегіі, Іспаніі, Італіі, Францыі, Швецыі і Эстоніі. Запрошаныя прадстаўнікі дзяржаўных органаў мерапрыемства праігнаравалі.

Каардынатары кампаніі па назіранні за выбарамі ў мясцовыя саветы дэпутатаў Уладзімір Лабковіч (ПЦ "Вясна") і Алег Гулак (Беларускі Хельсінкскі Камітэт) Адначасова са стартам кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў праваабаронцы пачалі кампанію па назіранні за гэтымі выбарамі. Пра гэта паведамілі каардынатары незалежнага назірання ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак (БХК) і Уладзімір Лабковіч (ПЦ “Вясна”) на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 16 лістапада ў Мінску.

Прэс-канферэнцыя “Мясцовыя выбары на фоне няздзейсненых зменаў у Выбарчы кодэкс” 16 лістапада 2017, г. Мінск

Кажуць, сёння модна быць адукаваным, развіваць крытычнае мысленне і мець сваё меркаванне. Будзь у тэме - хайпані разам з намі.

Паседжанне ЦВК 15 лістапада 2017. Фота: belta.by Першае паседжанне Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, якое прайшло 15 лістапада, пацвердзіла, што асноўныя працэдуры кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў 28-га склікання будуць праходзіць па ранейшых схемах.

Акцыя "Свечка памяці" ў Мінску 29 кастрычніка 2017 года. Не паспелі яшчэ праваахоўнікі на пару з судамі разабрацца ў удзельнікамі “Марша абураных бкларусаў-2.0”, як час падганяе складаць пратаколы правапарушэнняў на тых, хто выйшаў 29 кастрычніка да прыступкаў будынку КДБ, каб правесці жалобную акцыю «Ланцуг памяці».  Яна была прысвечаная памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі 29-30 кастрычніка 1937 года.

Фота: Іван Ярывановіч, TUT.BY Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання распавёў, што прэзідэнт распарадзіўся знайсці і пакараць вінаватых у несвоечасовай уборцы льну ў Гомельскай вобласці, піша TUT.by. Тым часам праваабаронцы чакаюць рэакцыі абласной пракуратуры па факце выкарыстання прымусовай працы ў дадзенай сітуацыі.

Журналістка Аліна Скрэбунова і праваабаронца Барыс Бухель 14 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшоў разгляд справы журналісткі Аліны Скрэбуновай, якую міліцыя абвінаваціла ў стварэнні трох сюжэтаў для тэлеканала «БелСАТ». Ленінскі РАУС палічыў незаконнымі сюжэты пра забарону веларуху па вуліцы Ленінскай, пра адкрыццё беларускамоўнага кафэ «Шпаркі лось» і «Дранік-Фэст», паведамляе mspring.online.