29 кастрычніка 2017 года ў Мінску адбылася жалобная акцыя «Ланцуг памяці», прысвечаная памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі 29-30 кастрычніка 1937 года.

Дзмітрый Сільчанка Суд Мінскага раёна разгледзіў справу супраць актывіста Дзмітрыя Сільчанкі 30 кастрычніка. 

Аляксандр Вайцешык у баранавіцкім судзе 30 кастрычніка  суддзя баранавіцкага суда Аксана Копач вынесла рашэнне па справе супраць праваабаронцы з Баранавіч Аляксандра Вайцешыка, які абвінавачваўся ў абразе і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. У выніку праваабаронца аштрафаваны на 30 б.в. за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 23.5 КаАП) і на 10 б.в. за непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыянтаў (арт. 23.4 КаАП), што агулам склала 40 б.в. (920 руб.).

Фрылансераў-журналістаў Ганну Аземшу, Вольгу Чайчыц, Аляксандра Баразенку і Андрэя Козела вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежнае СМІ. Пачатак працэсаў а 14:00.

Грэта Сабалеўская нясе бел-чырвона-белы сцяг (у цэнтры). Фота: "Наша Ніва". Позна вечарам 27 кастрычніка супрацоўнікі сталічнай міліцыі затрымалі Грэту Сабалеўскую, 22-гадовую дзяўчыну, якая запомнілася тым, што пад час акцыі, прымеркаванай да Дня вайсковай славы 8 верасня, трымала на Кастрычніцкай плошчы вялізны бел-чырвона-белы сцяг.

Аляксандр Вайцешык у баранавіцкім судзе 27 кастрычніка працягнуўся разгляд справы супраць праваабаронцы з Баранавіч Аляксандра Вайцешыка, які абвінавачваецца ў абразе і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. 

Выступ прэзідэнта WPA Хелен Херман на кангрэсе арганізацыі ў Берліне. Фота з сацыяльных сетак Беларускія праваабаронцы і грамадскія актывісты, якія апошнія чатыры гады апекаваліся ахвярамі карнай псіхіятрыі, накіравалі зварот да кіраўніцтва Сусветнай псіхіятрычнай асацыяцыі (WPA), кангрэс якой адбыўся ў Берліне 8 - 12 кастрычніка. У лісце на адрас экс-прэзідэнта WPA, прафесара Каралеўскага каледжа Лондана Дынеша Бхугра (Dinesh Bhugra) апісаныя пяць найбольш рэзанансных выпадкаў прымянення псіхіятрыі ў Беларусі з мэтай ціску на грамадзянаў і палітычных актывістаў.

Ганна Бахціна ў судзе. Фота: "Наша Ніва". Суд Маскоўскага раёна Мінска працягнуў 27 кастрычніка разгляд апеляцыйнай скаргі адвакаткі Ганны Бахціной, якую Мінюст нядаўна пазбавіў ліцэнзіі. Праз суд яна намагаецца аднавіць магчымасць займацца прафесійнай дзейнасцю, якой займаецца 25 год.

Міраслаў Лазоўкі пасля вызвалення. Фота: svaboda.org Да канца восені ў «справе патрыётаў» будзе пастаўлена кропка. Адзін з фігурантаў справы, колішні кіраўнік «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі робіць сайту palitviazni.info прагноз адносна таго, чым яна можа закончыцца.

Міклаш Харасці, спецдакладчык СПЧ ААН па Беларусі. Фота: un.by Спецдакладык ААН па Беларусі Міклаш Харасці прадставіў свой даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне на 72 сэсіі Генеральнай Асамбліі ААН.